Іардан на Скеме. Як праходзіла хрышчэнскае купанне

1148

У НЯДЗЕЛЮ, 19 студзеня, праваслаўныя вернікі адзначылі адно з самых вялікіх у царкоўным календары свят — Вадохрышча. У гэты дзень успамінаюць хрышчэнне Іаанам у рацэ Іардан самога Ісуса Хрыста, просяць у Бога вылячэння і дапамогі. Лічыцца, што ў хрышчэнскую ноч вада набывае цудоўныя ўласцівасці і становіцца гаючай. А той, хто на Вадохрышча выкупаецца ў палонцы, будзе ўвесь год здаровым.

Не змянілі гэтай традыцыі многія жыхары і госці Мядзельшчыны. Як і ў мінулыя гады, акунанне праходзіла на рэчцы Скема, дзе была абсталявана купель.

Іардан на Скеме. Як праходзіла хрышчэнскае купаннеІардан на Скеме. Як праходзіла хрышчэнскае купаннеІардан на Скеме. Як праходзіла хрышчэнскае купанне Іардан на Скеме. Як праходзіла хрышчэнскае купанне Іардан на Скеме. Як праходзіла хрышчэнскае купанне