У раёне 1 красавіка стартуе месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, аб’яўлены ў сталічнай вобласці з 1 па 30 красавіка.

Як паведаміў старшыня Нарацкага сельвыканкама Мікалай Маркевіч, у аграгарадку прывядуць у парадак дзіцячую пляцоўку, зробяць там агароджу. Пасля суботнікаў значна папрыгажэюць таксама Наносы, вуліца Першамайская ў аграгарадку Нарач. Будзе высаджана шмат дрэў, што зробіць населеныя пункты больш зялёнымі і прывабнымі.

Фота ілюстрацыйнае, БЕЛТА