Распачаўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый

425

У АДПАВЕДНАСЦІ з распараджэннем старшыні райвыканкама на Мядзельшчыне распачаўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, які працягнецца да 30 красавіка. Праводзіцца ўборка гаспадарчых і бытавых адходаў на падведамасных і замацаваных тэрыторыях, ліквідуюцца стыхійныя звалкі, высякаецца хмызняк, выдаляюцца сухія і аварыйныя дрэвы ў населеных пунктах і ля дарог. Намечана выканаць і шэраг іншых работ, якія накіраваны на паляпшэнне санітарнага стану азёрнага краю.

У вёсцы Янушова працавалі работнікі Крывіцкага вытворчага ўчастка філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ-133”.

Распачаўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за 8 красавіка