Сёлетні год заканчвае трылогію Года малой радзімы. І таму тэма добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі не страчвае сваёй актуальнасці. Узяць, да прыкладу, вёску Вузла Сваткаўскага сельсавета.

Гэты населены пункт першым сустракае тых, хто кіруецца ў Нарачанскі край з боку Маладзечна.

Выехаўшы з лесу, пераязджаеш мост праз Вузлянку — і перад табой адкрываецца шырокая панарама вёскі.

Незакончаная гісторыя старога млына ў Вузле

Акуратны пафарбаваны плот аздабляе галоўную вуліцу. У цэнтры населенага пункта — магазін, помнік загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны 59-ці землякам, будынак клуба, які выстаўлены на продаж.

Незакончаная гісторыя старога млына ў ВузлеНезакончаная гісторыя старога млына ў Вузле Незакончаная гісторыя старога млына ў Вузле

Праз дарогу — былая школа, дзе зараз знаходзіцца аддзяленне забеспячэння кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.

Незакончаная гісторыя старога млына ў Вузле

Яшчэ тут на скрыжаванні кідаецца ў вочы мініяцюрны дэкаратыўны масток з указальнікам “р. Вузлянка” і шыльда “Аграсядзіба байдаркі”.

Незакончаная гісторыя старога млына ў Вузле

Указальнік прыводзіць на бераг рэчкі, дзе здалёку бачны рэшткі паўразбуранага збудавання. Згодна з інфармацыяй, змешчанай у кнізе “Памяць”, тут быў вадзяны млын. Ён узгадваецца як аб’ект інфраструктуры 1846 года, калі ўладальнікам аднайменнага фальварку і маёнтка з’яўляўся граф Тызенгаўз. А ўжо ў пасляваены 1948 год на гэтым месцы пачала працаваць гідраэлектрастанцыя, якая давала ток не толькі на Вузлу, але і на бліжэйшыя вёскі Брусы, Бонда, Лужы і іншыя.

Незакончаная гісторыя старога млына ў Вузле

Незакончаная гісторыя старога млына ў Вузле

Час не пашкадаваў млын-гідраэлектрастанцыю. Сёння рэшткі плаціны, будынка па дакументах нават не маюць уласніка. Але ёсць жадаючы навесці тут парадак і зрабіць з паўразбуранага млына прывабны турыстычны аб’ект. Гэта Андрэй Гладкі — уладальнік байдарачнай аграсядзібы, што размяшчаецца побач.

Выдатна, што гаспадар аграсядзібы мае такі намер: прыгожыя, маляўнічыя, абуладкаваныя мясціны робяць больш прывабным наш край. Райвыканкам падтрымлівае ініцыятыву ў межах існуючага заканадаўства, дапамагае ў афармленні патрэбных дакументаў.

Але трэба памятаць усім, хто, як і ўладальнік байдарачнай аграсядзібы, праводзіць добраўпарадкаванне:

дзеянні кшталту самавольнага будаўніцтва або аднаўлення самастрояў, рэканструкцыі будынкаў незаконныя.

Пакуль жа вырашаюцца пытанні ўласнасці мясцовага былога млына, Сваткаўскі сельвыканкам рашэннем мясцовай сесіі “Аб мерапрыемствах па добраўпарадкаванні на 2020 год” замацаваў за Андрэем Гладкім (з яго згоды) тэрыторыю каля руін, дзе ён павінен наводзіць парадак.

Дарэчы, парадак наводзіцца не толькі ў вёсцы, каля ракі, але і на могілках. Восенню тут спілоўвалі старыя дрэвы. А яшчэ, як расказала старшыня сельвыканкама Наталля Калбун, з улікам патрабаванняў мясцовых жыхароў аформлены дакументы на пашырэнне тэрыторыі могілак. Вясной можна будзе пераносіць агароджу. Плануецца таксама абуладкаванне месца пахавання рускіх салдат Першай сусветнай вайны, якое знаходзіцца ў межах вясковых могілак.

Іна ЯРЧАК.