Я таксама за АЭС!

247

Нядаўна ў газеце «На­ра­чанская зара» змяшчаліся меркаванні некаторых жыхароў азёрнага краю наконт будаў­ніцтва ў Беларусі ўласнай атамнай электра­станцыі. Матэрыял так і называўся: «АЭС патрэбна Беларусі!». Прачытаўшы яго, вырашыў выказаць сваё бачанне ўзнятай праблемы.

Свірскі рэгіён мяжуе з Астравецкім раёнам, а таму менавіта для нашых людзей гэта пытанне вельмі актуальнае. Што і казаць, даво­дзіцца чуць рознае. Аднак пераважная большасць насельніцтва, пражываючага на тэрыторыі пасялковага Савета, нармальна ўсё ўс­прымае і разумее. Сапраўды, сыравінныя рэсурсы для кожнай краіны маюць важнае значэнне. Вель­мі неабходны яны і для Беларусі. Ёсць АЭС у многіх сусветных дзяржавах. Будуюць свае атамныя станцыі Балгарыя, Венгрыя, Славакія… Наша бліжэйшая суседка Расія таксама ўзво­дзіць АЭС у Калінінградзе. Так што накірунак выбраны перспектыўны, да таго ж стратэгічнага значэння. І адыходзіць ад яго ні ў якім разе нельга. Галоўнае, каб былі вытрыманы неабходныя тэхнала­гічныя патрабаванні пры будаўніцтве аб’екта і забяспечана бяспека як працуючага персаналу, так і мясцовага насельніцтва. Асабліва непакоіць гэта пытанне ўсіх пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аднак, раз дзяржава і спецыялісты гарантуюць прымяненне на станцыі самых сучасных рэактараў трэцяга пакалення з устаноўкай бар’ераў, пера­шкаджаючых пранікненню радыяцыі, то так яно і бу­дзе. А значыць, і хвалявацца не варта. Месца­зна­хо­джанне будучай АЭС вызначылі спецыялісты. Цяпер слова — за будаўнікамі.

Лічу, што ўзвядзенне такога важнага аб’екта ўвогуле станоўча паўплывае на далейшае развіццё Астравецкага раёна. Добра гэта
і для нас, як блі­жэй­-
шых суседзяў. Як правільна падмеціў дырэктар ААТ «ААБ «Беларусбанк» ЦБП № 619 фі­ліяла № 632 г. Ві­лейка Іван Ва­лян­цінавіч Мехавіч, будаўніцтва АЭС на Астравеччыне дасць новы штуршок і для развіцця свірскага рэгіёну, у тым ліку і самога гарадскога пасёлка, які некалі быў раённым цэнтрам. З’явяцца новыя працоўныя месцы. Магчыма, хто і з нашага мясцовага насельніцтва пажадае туды ўладкавацца на работу. Існуюць жа розныя вахтавыя метады, а мы ж знаходзімся да новабудоўлі, калі глядзець напрам­кі,  зусім блізка. У свой час многія жыхары гарад­скога пасёлка, Камарова, Нарэйшаў, Альшэва, Барысоў, Януко­вічаў, іншых вёсак пассавета выехалі на Ігна­лінскую АЭС. І хоць атамная станцыя там закры­лася, але большасць на ра­дзіму ўжо не вярнулася.

Мяркую, што будаўніцтва АЭС павінна станоўча паўплываць на інфраструктуру і самой Свіры. Гэта датычыць і будаўніцтва новых дарог, жылля. Вунь ужо «Беларусбанк» збіраецца ў пасёлку адкрыць банкамат. Магчыма, з часам і іншыя новыя паслугі будуць даступны жыхарам рэгіёну. А там можа штосьці і для аздараўлення персаналу станцыі з’явіцца. Мясціны ж у нас проста цудоўныя для адпачынку: ёсць і азёры, і рэчкі…Тое ж возера Свір, напрыклад. Мне здаецца, цудоўны пансія­нат для энергетыкаў атрымаўся б на яго беразе. Але гэта толькі  маё асабістае меркаванне. Як будуць разгортвацца падзеі далей, пакажа час.

В. СУБАЧ.

Старшыня

Свірскага пасялковага выканаўчага камітэта.