Віншуем з Сусветным днём пошты!

34

ПАВАЖАНЫЯ работнікі і ветэраны паштовай сувязі!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Сусветным днём пошты.
Сёння пошта — гэта высокатэхналагічная, мабільная і аўтаматызаваная структура, без якой не можа існаваць грамадства. Акрамя звыклай перасылкі лістоў, пасылак і бандэроляў, тут можна аформіць электронны перавод, аплаціць камунальныя паслугі, скарыстацца паслугай унутранай і міжнароднай экспрэс-пошты, набыць некаторыя тавары.

Паважаныя сябры! Вы займаецеся патрэбнай справай, пільна сочыце, каб паштовыя адпраўленні прыходзілі ў тэрмін і заўсёды траплялі ў рукі адрасата. Дзякуй вам за няпростую, але такую неабходную ўсім нам працу!
Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці, міру і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.