Віншаванне з 80-годдзем з дня заснавання Мядзельскага раёна ад Каліны Капуцкай

723

Паважаныя сябры! Дарагiя землякi!

Прымiце мае самыя сардэчныя вiншаваннi з нагоды цудоўнай падзеi — 80-годдзя з дня заснавання Мядзельскага раёна!

Дарога працягласцю 80 год, калi на карце з’явiўся Мядзельскі раён, была непростай, часам трагiчнай. Кiдаючы позiрк у далекi 1940-вы, перагарнуўшы старонку гэтай гiсторыi, разумееш сапраўды тытанічныя намаганнi нашых дзядоў i бацькоў па адраджэнні роднай зямлi.

Жыхароў мядзельскай зямлi на працягу ўсей многавекавой гiсторыi адрознівалі высокi патрыятызм, вера ў свае сiлы, працавітасць, любоў да роднай зямлi. I ў гэты святочны дзень мае самыя шчырыя словы падзякi ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны i працы — тым, хто здабыў нам мiрны светлы дзень i хто аднавіў нашу зямлю з пасляваеннай разрухi і попелу.

Патэнцыял Мядзельскага раёна — велiзарны. I кожны з нас на сваiм рабочым месцы абавязаны яго рэалiзоўваць у поўнай меры, падымаць эканомiку на больш высокi ўзровень.

Ад усяго сэрца вiншую вас, хто любiць сваю зямлю і даражыць ею, хто прыкладае свае веды i талент, сэрца i рукi да далейшага росквiту Мядзельскай зямлi i ўсёй Беларусi!

Калiна Капуцкая, член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублікi Беларусь