Старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка 1 красавіка прадставіў кіраўніка новай структуры — Мядзельскага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый. Ім стаў Аляксей Балюк.

У райвыканкаме прадставілі кіраўніка новай структуры

У актавай зале райвыканкама Анатолій Вайнілка павіншаваў новага кіраўніка з прызначэннем, а працоўны калектыў — са стварэннем структуры, якая аб’ядноўвае больш за 60 чалавек. Намеснікам кіраўніка прызначана Алена Чачура, галоўным бухгалтарам — Людміла Антановіч.

Цэнтр будзе займацца абслугоўваннем ўстаноў адукацыі, фізкультуры і спорту, культуры, сельвыканкамаў.