У Мядзеле працягвае работу грамадская прыёмная — хто прыме ўдзел у яе рабоце 5 снежня

460

У суботу, 5 снежня, з 10.00 да 13.00 у кабінеце №1 Мя­дзельскага раённага Цэнтра культуры (г. Мя­дзел, пл. Шаранговіча, д. 6, т. 20-3-75) у рабоце прыёмнай прымуць удзел:

— старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана ЧАРНЯЎСКАЯ,
— дырэктар раённага Цэнтра культуры, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі клубных работнікаў Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Наталля ІВАНОВА,

— галоўны спецыяліст па абслугоў­ванні прыватных кліентаў аддзела рознічных продажаў, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі РКЦ № 37 філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў Любоў КАЧАРГО.