Прадстаўлены начальнік Мядзельскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях

1678

У сераду першы намеснік начальніка ўстановы “Мінскае абласное ўпраўленне МНС” Уладзімір Янчык з рабочым візітам наведаў Мядзельшчыну. У актавай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі ён сустрэўся з выратавальнікамі нашага раёна і  прадставіў ім начальніка Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіля Кузьмянка.

Раней Васіль Васільевіч займаў пасаду начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №4 Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Магілёўскага абласнога ўпраўлення.

Васіль Васільевіч КУЗЬМЯНОК

Нарадзіўся 23 студзеня 1985 года ў г. Рэчыцы Гомельскай вобласці. У 2007 годзе скончыў Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў у 2004 годзе. Жанаты, мае двое дзяцей.