Паважаныя жыхары Міншчыны!

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавінай вызвалення нашай Радзі­мы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У жыцці кожнага народа ёсць даты, якія становяцца кропкай адліку новага этапу гісторыі. Для Беларусі гэта дзень вызвалення ад нямецкага агрэсара, дзень, які ўжо даўно з’яўляецца сімвалам адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму. Сімвалам Незалежнасці!

У гады Вялікай Айчыннай вайны нашы бацькі, дзяды і прадзеды выратавалі родную зямлю ад заняволення, адстаяўшы права на шчаслівае і свабоднае жыццё. Сённяшняе пакаленне беларусаў паказвае, што з’яўляецца годным прадаўжальнікам слаўных традыцый мінулага. За амаль 30 год суверэнітэту і незалежнасці наша краіна дабілася добрых вынікаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай і навуковай сферах, знешняй палітыцы. Беларусь стала астраўком бяспекі і міралюбнасці, дзе ў грамадзян ёсць упэўненасць у заўтрашнім дні, дзе створаны ўмовы для працы і адпачынку, атрымання добрай адукацыі і якаснай медыцынскай дапамогі, нараджэння дзяцей і годнай старасці.

Прыемна адзначыць, што важкі ўклад у развіццё і росквіт нашай краіны ўно­сіць і Мінская вобласць. Яна славіцца сваімі магутнымі прадпрыемствамі, сучаснымі комплексамі, развітымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, шматграннай сацыяльнай інфраструктурай і, вядома ж, найпрыгажэйшымі куткамі прыроды. Але самае галоўнае багацце — нашы людзі, якія сваімі талентамі, энергічнасцю і працавітасцю выводзяць цэнтральны рэгіён на перадавыя пазіцыі ў рэспубліцы.

Дарагія сябры! Выказваю кожнаму з вас шчырую ўдзячнасць за любоў да Ра­дзімы, павагу да мінулага, імкненне працаваць дзеля светлага дня сённяшняга. Пакуль мы ўсведамляем сілу адзінства народа, яго патрыятызму, веры ў будучыню і разумеем, што суверэнітэт — гэта наша галоўнае дасягненне, над Беларуссю будзе мірнае неба, а ў нашых дамах — шчасце і дабрабыт.

Моцнага вам здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта А. ТУРЧЫН.

 

 

Уважаемые ветераны, жители и гости Мядельщины!

Поздравляем вас с Днем Независимости Республики Беларусь и 76-й годовщиной освобождения нашей Родины от немецко-фашистских захватчиков.

Горечь потерь в годы Великой Отечественной войны наполняет особым смыслом празднование главного государственного праздника Беларуси в день освобождения нашей страны от фашистских оккупантов.

С особой теплотой и любовью мы вспоминаем ветеранов Великой Отечественной войны, которые, не щадя самого дорогого — своей жизни, принесли долгожданный мир, отдаем дань благодарности и от всей души желаем здорового долголетия, спокойствия и радости.

Сегодня мы в ответе за судьбу нашей родины и делаем всё для того, чтобы каждый житель был уверен в завтрашнем дне. Мы самостоятельно строим и созидаем наше будущее: приводим в порядок населенные пункты, растим детей, поддерживаем таланты культуры, образования, спорта, заботимся о своем здоровье.

Дорогие друзья! Примите слова искренней благодарности за добросовестный труд и активное участие в обеспечении жизнедеятельности района. От всей души желаем вам крепкого здоровья, неизменной любви к Отчизне, уверенности в собственных силах и прекрасном будущем наших детей и внуков.

Районный исполнительный комитет.
Районный Совет депутатов.

 

 

 

Дорогие земляки, ветераны!

Примите искренние поздравления с Днем Независимости Республики Беларусь. Этот праздник воплотил в себе мужество и героическое прошлое нашего народа, стал ярким свидетельством самоотверженности и любви к Родине.

Он дорог как напоминание о необходимости мирным трудом укреплять родной край, делать его краше и богаче. Этот день знаменует собой независимость нашего государства, героизм народа, преданность Родине, оптимизм и веру в светлое будущее! Поздравляю вас с этим радостным днем и хочу пожелать благополучия, процветания и мирного неба над головой!

Пусть каждый день вашей жизни будет наполнен радостью, теплом, успехами и новыми достижениями!

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь И. Супранович.

 

Паважаныя жыхары Мядзела і Мядзельскага раёна!
Віншую вас з адным з самых значных дзяржаўных свят — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
3 ліпеня — сімвал адзінства нашага грамадства, міру і патрыятызму, гераіз­му і мужнасці, павагі да традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні. Гэты дзень з’яўляецца яркім увасабленнем гераічнага мінулага беларускага народа ў барацьбе за вызваленне Радзімы.
І сёння мы жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, плённай працы. Няхай вера ў сябе, у сваю дзяржаву жыве ў сэрцы кожнага грамадзяніна горада і раёна! Няхай заўсёды будзе мірным неба над нашай Радзімай! З Днём
Незалежнасці!

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
К. КАПУЦКАЯ.