Святлана МІНЧУК: Усебеларускі народны сход — значная падзея ў жыцці рэспублікі і яе грамадзян

389

Святлана МІНЧУК: Усебеларускі народны сход — значная падзея ў жыцці рэспублікі і яе грамадзянСвятлана МІНЧУК, адказны сакратар раённай арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў:

УСЕБЕЛАРУСКІ народны сход — значная падзея ў жыцці рэспублікі і яе грамадзян. На такіх мерапрыемствах звычайна аналізуецца зробленае за пяцігодку. Прычым, як станоўчыя моманты, так і памылкі, пралікі, недапрацоўкі. З тым, каб выправіць сітуацыю, палепшыць наша жыццё і дабрабыт. Вызначаюцца таксама мэты і задачы на бліжэйшыя пяць год. Гэта — нашы арыенціры, па якіх будзем працаваць, да якіх імкнуцца.

Мядзельшчыну на VI Усебеларускім сходзе будуць прадстаўляць чатыры дэлегаты. Усе яны — людзі прыстойныя. Многіх з іх добра ведаю сама і паважаю. Упэўнена, што нашы дэлегаты прымуць актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў, вынесеных на разляд форума, праявяць там і сваю грамадзянскую пазіцыю.

Нам сапраўды неабыякавы лёс нашай краіны, шлях, па якім яна будзе развівацца, будучыня падрастаючага пакалення. А таму надзвычай важна, каб сацыяльна арыентаваны накірунак развіцця Беларусі захаваўся. Каб і надалей разам з прыярытэтнымі галінамі эканомікі ўвага надавалася і рэгулюемым цэнам на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, інвестыцыям у медыцыну, адукацыю, падтрымцы пенсіянераў, дзяцей і мнагадзетных сем’яў.