Грамадская прыёмная: хто прыме ўдзел у яе рабоце 10 лютага

224

У сераду, 10 лютага,  з 14.00 да 17.00 у кабінеце №1 Мядзельскага раённага Цэнтра культуры (г. Мядзел, пл. Шаранговіча, д. 6, т. 20-3-75) у рабоце прыёмнай прымуць удзел:

— дырэктар Мядзельскага музея народнай славы, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Наталля БУРАК,

— начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Вячаслаў КЛІМОВІЧ.