Быць пачутым. Працягвае работу грамадская прыёмная

402

ПРАЦЯГВАЕ работу грамадская прыёмная. Гэта выдатная магчымасць для жыхароў горада і раёна не толькі задаць хвалюючае пытанне і атрымаць на яго кампетэнтны адказ, але і самому выказацца па актуальных праблемах развіцця рэгіёна і краіны. А разам з тым унесці прапановы наконт змяненняў у Канстытуцыю нашай дзяржавы.

У рабоце грамадскай прыёмнай прымаюць удзел прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў — прафсаюзаў, “Белай Русі”, Беларускага саюза жанчын, Беларускага фонду міру і іншых. Там гатовы выслухаць усіх ахвотных, хто прыйдзе сам альбо звернецца па тэлефоне па тым ці іншым пытанні.

Як расказала старшыня раённага аб’­яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская, якая збірае паступіўшую інфармацыю, аналізуе яе, а прапановы перадае ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, у грамадскай прыёмнай можна атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні. Напрыклад, людзі цікавіліся наконт наяўнага арэнднага жылля і аплаты падаткаў на нерухомасць. Адказы на кожнае з узнятых пытанняў заяўнікі атрымалі пазней ад кампетэнтных спецыялістаў.

Па меркаванні Святланы Анатольеўны, грамадская прыёмная карысная яшчэ і тым, што з’яўляецца своеасаблівай пляцоўкай, дзе можна выказаць свае прапановы, пажаданні па змяненні заканадаўства і Канстытуцыі нашай дзяржавы. І не толькі падзяліцца сваім бачаннем далейшага шляху развіцця грамадства, краіны і роднага краю, але і быць пачутым. А гэта, згадзіцеся, вельмі важна.

График работы общественной приемной с 9 декабря — здесь

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.