Алена Яцына: Дзеля міру і прагрэсу

424

Алена Яцына: Дзеля міру і прагрэсуАлена ЯЦЫНА, галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме, першы сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі:

— Усебеларускі народны сход — гэта важнейшы форум нашых дзён. Упэўнена, што на ім будуць падведзены вынікі пяцігодкі і выбраны правільны курс на далейшае развіццё нашага грамадства дзеля стварэння, будаўніцтва дзяржавы сапраўднага народаўладдзя. На VI Усебеларускі народны сход ад Мядзельшчыны абраны чатыры дэлегаты. Яны ўсе — людзі прыстойныя, сумленныя, неабыкавыя. Вельмі прыемна, што сярод дэлегатаў ёсць і прадстаўнік ад камуністаў азёрнага краю — Віктар Чабатар. Віктар Іосіфавіч — ураджэнец раёна. Ён і сёння жыве і працуе на сваёй малой радзіме. Як дэпутат абласнога, раённага і Княгінінскага сельскага Саветаў дэпутатаў, выдатна ведае праблемы выбаршчыкаў і дапамагае ў іх вырашэнні. Упэўнена, што нашы дэлегаты прымуць актыўны ўдзел у абмеркаванні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады. Што правільна яны ацэняць і механізмы, якія будуць прапаноўвацца, каб забяспечыць далейшы эканамічны рост рэспублікі і захаваць мадэль сацыяльнай дзяржавы ў складанейшых знешніх умовах, што склаліся.