На абароне інтарэсаў грамадзян: пра што ішла размова на сустрэчы Ірыны Супрановіч з калектывам Свірскага ВПК

366

ДНЯМІ дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Супрановіч сустрэлася з калектывам Свірскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа. Яна расказала прысутным аб VI Усебеларускім народным сходзе, які акрэсліў ключавыя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку. У рабоце форуму Ірына Супрановіч прымала ўдзел у якасці дэлегата.

На абароне інтарэсаў грамадзян: пра што ішла размова на сустрэчы Ірыны Супрановіч з калектывам Свірскага ВПКПа меркаванні Ірыны Супрановіч, пагаршэнне эканомікі ў краіне, асабістага матэрыяльнага дабрабыту некаторай часткі грамадзян тлумачыцца найперш пандэміяй каранавіруса і палітычнай сітуацыяй. У той жа час сур ёзны выклік народ Беларусі вытрымаў, не дазволіў дэструктыўным сілам разваліць тое, што стваралася на працягу многіх гадоў. І гэта цалкам заканамерна, так павінна дзейнічаць любая дзяржава, якая хоча застацца на карце свету суверэннай і незалежнай.

Цяпер на парадку дня стаіць задача па адраджэнні нашых спрадвечных каштоўнасцей. У першую чаргу — традыцыйных, сямейных. Надзвычай важна таксама данесці да моладзі, усіх астатніх катэгорый грамадзян, што вынікі работы эканомікі, дабрабыт кожнай сям і залежыць ад высокага ўзроўню працоўнай дысцыпліны і добрасумленнага выканання сваіх абавязкаў на вытворчасці. Маладыя не перажывалі таго, што выпала на долю старэйшых пакаленняў. І дай Бог, каб ніколі не зведалі, як па паўгода людзям не плацілі заробкаў, беднага меню на абедзенным стале і надзвычай сціплага гардэроба.

Адсюль асаблівую актуальнасць набывае патрыятычнае выхаванне юнакоў і дзяўчат. Асноўная функцыя ў выхаванні падрастаючага пакалення належыць сям і, аднак вялікая роля ў гэтай справе і школы, педагогаў. Хто, як не яны, ды і ўсе мы, павінны дэманстраваць прыклад асабістых адносін да дзяржавы, сваёй малой радзімы. Апрача ўсяго іншага, гэта і ўмацаванне сувязей паміж пакаленнямі. Больш адчувальная падтрымка ў краіне будзе аказвацца шматдзетным сем ям, нараджальнасці, што дазволіць палепшыць дэмаграфічную сітуацыю. У прыватнасці, мяркуецца для маці, якая нарадзіла чацвёртае дзіця, даваць права на працоўную пенсію нават пры адсутнасці стажу работы. Па-другое, плануецца пашырыць межы выкарыстання сямейнага капіталу. Больш за тое, прапрацоўваецца пералік ільгот сем ям, у якіх выхоўваецца двое дзяцей. Ні ў якім выпадку не здымаецца з парадку дня ўзвядзенне сацыяльнага жылля. Дзяржава заўсёды будзе абараняць сваіх грамадзян. Гэта знайшло яркае адлюстраванне і ў Рэзалюцыі VI Усебеларускага народнага сходу.

З улікам таго, што Ірына Супрановіч сустракалася з педагогамі, закранула яна і праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, запрасіла прысутных да грамадскага абмеркавання яго новай рэдакцыі. Там, дарэчы, прапануецца нямала змен. У прыватнасці, плануецца рэалізаваць прынцып абавязковасці агульнай сярэдняй адукацыі. Цяпер у дзеючым Кодэксе прадугледжваецца абавязковая базавая — 9 класаў. З улікам патрабаванняў сучаснасці ўводзіцца таксама дыстанцыйная форма атрымання адукацыі з выкарыстаннем камунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій. Прытым не толькі вышэйшай, але і прафесійна-тэхнічнай з адной агаворкай: для асоб, якія да моманту паступлення ўжо закончылі сярэднюю школу. Шмат і іншых новаўвядзенняў. Дакумент, як адзначыла Ірына Аляксандраўна, даволі аб ёмны.

У далейшай размове з дэпутатам парламента дырэктар школы Вера Шукела выказалася наконт таго, што калі школа ў курортным пасёлку квітнее, то свірская “драбнее на вачах”. Сёлета адправіць у дарослае жыццё толькі трох выпускнікоў. Цяпер тут налічваецца 87 вучняў і 27 выхаванцаў дзіцячага садка. І гэта пры тым, што прасторны будынак навучальнай установы разлічаны на 640 месцаў. На думку некаторых педагогаў, дэмаграфічную сітуацыю ў гарадскім пасёлку магло б істотна паправіць адкрыццё нейкага прадпрыемства ці вытворчасці. Няма хаця б невялікага заводзіка — адсутнічае і перспектыва. Як высветлілася пазней, нават маладыя настаўнікі тут не затрымліваюцца, хаця і вырашана праблема з добраўпарадкаваным жыллём. Адпрацоўваюць свой тэрмін і з’язджаюць. Па меркаванні педагогаў, няма зараз падстаў і для прымянення розных падыходаў пры аплаце таго ж школьнага харчавання для вучняў гарадскога пасёлка і вёскі Канстанцінава. Чым яны сёння адрозніваюцца? Практычна нічым!

І яшчэ адзін момант. Па прапанове Міністэрства адукацыі цяпер прапрацоўваюцца розныя варыянты правядзення ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі факультатыўных заняткаў выхаваўчай накіраванасці “Асновы праваслаўнай культуры”. А што рабіць тады вучням, якія ходзяць у касцёл? На гэта пытанне Ірына Супрановіч паабяцала адказаць пасля дадатковага вывучэння.

З улікам таго, што сустрэча праходзіла напярэдадні 8 Сакавіка, а калектыў педагогаў у школе ў асноўным жаночы, Ірына Аляксандраўна павіншавала яго з надыходзячым святам, пажадала ўсяго самага найлепшага ў жыцці і на добрую памяць уручыла партатыўную і актыўную акустычныя сістэмы, якія можна выкарыстоўваць пры правядзенні самых розных масавых мерапрыемстваў. Наколькі можна было меркаваць па дружных апладысментах, падарункі аказаліся для навучальнай установы вельмі дарэчы.

Павел ЖУКАЎ. Фота аўтара.