Арганізавана прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва ў НДЦ “Зубраня”, ва ўстановах адукацыі, у многіх іншых арганізацыях азёрнага краю. Зацікаўленая размова адбылася і ў Мя­дзельскім раёне газазабеспячэння.
Адразу перад членамі калектыву выступіла адказная за ідэалагічную работу Вікторыя Арцёмава. Вікторыя Віктараўна спынілася на дзейнасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь як прадстаўнічага і заканадаўчага органа беларускай дзяржавы. Праінфармавала таксама аб хо­дзе падрыхтоўкі да выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Акрамя таго, запрасіла ўсіх прысутных 17 лістапада 2019 года прыйсці на ўчасткі для галасавання, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.
Аб мерах па барацьбе з карупцыяй паведаміў галоўны інжынер Андрэй Палякоў. Андрэй Міхайлавіч нагадаў, што ў залежнасці ад карупцыйных правапарушэнняў у нашай краіне ўстаноўлена крымінальная, адміністрацыйная, дысцыплінарная і грамадзянска-прававая адказнасць. Прывёў прыклады карупцыйных праяўленняў, выяўленых на тэрыторыі вобласці. Падкрэсліў, што найбольш распаўсюджанымі правапарушэннямі, якія ствараюць умовы для карупцыі, з’яўляюцца тыя, што звязаны з парушэннем дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобай устаноўленага актамі заканадаўства парадку правядзення працэдур закупак.
Потым выступіў дырэктар ВУ “Маладзечнагаз” Міхаіл Прыбалавец.

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў у раёне газазабеспячэння

Міхаіл Пятровіч зазначыў, што газавікі заўсёды паказвалі высокую грамадзянскую пазіцыю на выбарах усіх узроўняў. Спа­дзяецца, што так будзе і зараз. Па яго меркаванні, менавіта праз дэпутацкі корпус выбаршчыкі маюць магчымасць удзельнічаць у кіраванні дзяржавай, вырашаць глабальныя злабадзённыя пытанні. Акрамя таго, спыніўся на Законе “Аб барацьбе з карупцыяй”. Назваў асноўныя карупцыйныя правапарушэнні і меры адказнасці за іх. Падводзячы вынікі работы прадпрыемства за 9 ме­сяцаў бягучага года, ахаракта­рызаваў задачы, над якімі патрэбна працаваць у бліжэйшы час. Звярнуў таксама ўвагу на дысцыпліну і правілы ўнутранага распарадку.
У ходзе размовы паступіла пытанне наконт падвозу работнікаў з Крывічоў, Княгініна, Сватак на працу ў Мядзел і назад. Міхаіл Пятровіч паабяцаў прааналізаваць праблему і ў бліжэйшы час даць адказ.
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.