«Жураўка» не ў небе, а на зямлі…

«Жураўка» не ў небе, а на зямлі…

МАЛЯЎНІЧЫЯ берагі возера Нарач прыцягваюць да сабе лю­дзей, якія аддаюць перавагу спакойнаму адпачынку ў звыклых кліматычных умовах. Больш за 20 гадоў таму было прынята рашэнне пабудаваць у гэтым маляўнічым куточку нашай краіны базу адпачынку. У 1989 годзе яна была здадзена ў эксплуатацыю. Будавалася здраўніца пры першым яе дырэктары... 

Надрукавана 24 лiстапада 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Мядзельцы менш хварэюць на грып

Мядзельцы менш хварэюць на грып

Захворванне на грып і вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі ў раёне ПАЙШЛО НА СПАД. За мінулы тыдзень за медыцынскай дапамогай з сімптомамі ВРВІ і грыпу звярнуліся 463 чалавекі, у тым ліку 140 дзяцей. У параўнанні з пазамінулым тыднем зніжэнне склала 42 працэнты.  

Надрукавана 24 лiстапада 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Прыём у юрыдычнай кансультацыі

Прыём у юрыдычнай кансультацыі

3 снежня з нагоды Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь адвакаты юрыдычнай кансультацыі раёна будуць весці БЯСПЛАТНЫ ПРЫЁМ маламаёмасных грамадзян, даваць ім вусныя парады і кансультацыі. Звяртацца варта ў юрыдычную кансультацыю з 9 да 17 гадзін па адрасе: г. Мядзел, вул. Крупскай, 15.  

Надрукавана 24 лiстапада 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Выстава на духоўную тэму

Выстава на духоўную тэму

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка аформлена выстава “НЯЗГАСНАЕ СВЯТЛО ЗАПАВЕТУ БОЖАГА”. Прадстаўлены на ёй часопісы “Врата небесные” і “Фома”, шмат кніг на духоўную тэматыку. У тым ліку і Святое Евангелле з узбуйненым шрыфтам – для людзей, якія слаба бачаць.  

Надрукавана 24 лiстапада 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Лідэр з фермы «Крывічы»

Лідэр з фермы «Крывічы»

ЗАДАВОЛЕНЫ справамі ў жывёлагадоўлі намеснік старшыні СКП «Беларусь» М. А. Бабкевіч. За дзесяць месяцаў надой малака ад каровы па гаспадарцы складае 3648 кілаграмаў. Гэты паказчык перавышае адпаведны мінулагодні на 412 кілаграмаў. Вынікова папрацавалі жывёлаводы і ў кастрычніку, калі ад кожнай рагулі надоена ў сярэднім па 315 кілаграмаў... 

Надрукавана 24 лiстапада 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Нашы валейбалисты – ў паўфінале

Нашы валейбалисты – ў паўфінале

У горадзе Маладзечна ПРАЙШЛІ ЗАНАЛЬНЫЯ СПАБОРНІЦТВЫ чэмпіянату вобласці па валейболе сярод мужчынскіх каманд. Валейбольная дружына нашага раёна ў выніку заняла другое месца і разам з гаспадарамі пляцоўкі патрапіла ў паўфінал  

Надрукавана 20 лiстапада 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Крадуць балоны

Крадуць балоны

У міліцыю звярнулася жыхарка райцэнтра. А прымусіў яе зрабіць так наступны факт: з дома па вуліцы Ленінскай знік газавы балон. У выніку супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што крадзеж здзейсніў жыхар вёскі Баяры Мядзельскага сельсавета. Быў ён раней неаднаразова судзімы.  

Надрукавана 20 лiстапада 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Будзе сад!

Будзе сад!

На зямельным участку плошчай 3,7 гектара, непадалёку ад вёсак Ляшчынск, Зялёнкі і Брэскія, НП «Нарачанскі» распачаў ЗАКЛАДВАЦЬ САД. Тут запланавана пасадзіць не адну тысячу яблынь і кустоў чорных парэчак. А каб саджанцы не пашкодзілі зайцы, адначасова ўзводзіцца і агароджа.  

Надрукавана 20 лiстапада 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Перамога за перамогай!

Перамога за перамогай!

НАПРЫКАНЦЫ сакавіка бягучага года наша газета паведамляла пра поспех вучня гімназіі №1 райцэнтра Максіма Вяруціна. На Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па хіміі, якая праходзіла ў Мінску, ён атрымаў Дыплом трэцяй ступені. І на гэты раз удача не мінула дзесяцікласніка. На такой жа канферэнцыі, толькі абласнога ўзроўню,... 

Надрукавана 20 лiстапада 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Раскрыты крадзеж з магазіна ў Крывічах

Раскрыты крадзеж з магазіна ў Крывічах

УЗБУДЖАНА крымінальная справа ў адносінах да раней неаднаразова судзімага жыхара вёскі Баравікі. У ноч на 12 лістапада ён здзейсніў крадзеж таварна-матэрыяльных каштоўнасцей з магазіна “Світанак” у г. п. Крывічы. Прыхапіў мужчына тавараў на суму больш за 600 тысяч рублёў. Частка ўкрадзенага ў яго забрана.  

Надрукавана 20 лiстапада 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Прафсаюзны сход у «Жураўцы».

Прафсаюзны сход у «Жураўцы».

ПРАФСАЮЗНЫ СХОД прайшоў у санаторыі «Жураўка». Прысутныя абмеркавалі работу прафкама за справаздачны перыяд, намецілі задачы на будучае. А прафсаюзную арганізацыю здраўніцы ў каторы ўжо раз даверылі ўзначальваць Юрыю Веніямінавічу Шырко.  

Надрукавана 20 лiстапада 2009.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай від на Мядзел Царква ў Слабадзе _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела