І ў нас вебінар

І ў нас вебінар

На базе Мядзельскай САШ №1 АДБЫЎСЯ ВЭБІНАР (калі быць больш зразумелым, тэлемост) з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Яго мэта – прэзентацыя вышэйшай навучальнай установы. Школа і ў далейшым плануе супрацоўнічаць з Акадэміяй для падрыхтоўкі будучых выпускнікоў да цэнтралізаванага тэсціравання.  

Надрукавана 03 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Справаздачны сход у Занях

Справаздачны сход у Занях

У мінулую суботу ў СВК “Зані” ПРАЙШОЎ СПРАВАЗДАЧНЫ СХОД, на якім падведзены вынікі работы за мінулы год і акрэслены планы на сёлетні. Па традыцыі, лепшых работнікаў чакалі грашовыя прэміі, а ўсіх прысутных мясцовыя самадзейныя артысты парадавалі вясёлымі песнямі і шчырымі словамі.  

Надрукавана 03 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Наказ ветэрана: служыць сумленна

Наказ ветэрана: служыць сумленна

  Энергіі, аптымізму і адкрытасці Станіслава Станіслававіча Данілевіча можна толькі парадавацца. Але, мяркую, мядзяльчане і самі могуць зрабіць такую выснову. Бо гэтага чалавека многія добра ведаюць: за плячыма ў нашага героя чвэрць стагоддзя службы ў міліцыі, немалы стаж работы ў сярэдняй школе №2 горада. Дарэчы, міліцыянерам... 

Надрукавана 03 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Для тых, хто хоча будаваць кватэру

Для тых, хто хоча будаваць кватэру

Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама 12 сакавіка ў Мядзельскім ГДК ПРАВОДЗІЦЬ АРГАНІЗАЦЫЙНЫ СХОД грамадзян, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і падаў заявы на будаўніцтва кватэры ў складзе ЖБК у райцэнтры. Пачатак у 17.30. Пры ўзнікненні пытанняў тэлефанаваць па нумары 54-1-35.  

Надрукавана 03 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

23 дзіцяці нарадзіліся ў раёне ў лютым

23 дзіцяці нарадзіліся ў раёне ў лютым

ЯК ПАВЕДАМІЛІ З АДДЗЕЛА ЗАГС райвыканкама, у лютым у раёне зарэгістраваны 7 шлюбаў, 23 выпадкі нараджэння, 51 смерць.  

Надрукавана 03 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Настаўнікі вучылі настаўнікаў

Настаўнікі вучылі настаўнікаў

На базе Нацыянальнага дзі¬цячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня” ПРАЙШОЎ РЭСПУБЛІКАНСКІ СЕМІНАР “Настаўнік года – адукацыі Рэспублікі Беларусь”. Удзел у ім прынялі і больш ста педагогаў раёна. Адкрытыя ўрокі, майстар-класы для работнікаў нашых устаноў адукацыі правялі члены клуба “Хрустальны журавель”... 

Надрукавана 03 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Мядзяльчанін злавіў 9-кілаграмовага шчупака

Мядзяльчанін злавіў 9-кілаграмовага шчупака

Чаркасаў са шчупаком. Фота Аляксандра Высоцкага Вось якога буйнога шчупака злавіў у чацвер, на заканчэнні сезона, на возеры Мядзел жыхар райцэнтра М. У. Чаркасаў. Мо з гадзіну патраціў, каб выцягнуць яго з азёрных нетраў, а заважыла рыбіна каля 9 кілаграмаў. Міхаіл Уладзіміравіч захапляецца зімовай рыбалкай больш 20 год, і гэта ўжо... 

Надрукавана 01 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты

Адзін з этапаў выбарчай кампаніі прайшоў. За больш падрабязнай інфармацыяй па гэтым пытанні наш карэспандэнт звярнуўся да сакратара раённай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 26 склікання Разаліі Мікалаеўны РОЎДА:  

Надрукавана 01 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

На лыжні — самыя юныя

На лыжні — самыя  юныя

  На базе ДЮСШ прайшлі спаборніцтвы па лыжных гонках сярод вучняў 3-5 класаў гарадскіх і Будслаўскай школ. У іх прыняло ўдзел 60 чалавек. Пераможцамі на кіламетровай дыстанцыі сталі Антон Роўда і Кацярына Хацяновіч з Будслава, Павел  Шмара, Дзмітрый Згерскі і Ксенія Жукоўская з Мядзельскай САШ №1.  

Надрукавана 01 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Эфект бумеранга

Эфект бумеранга

Кожны больш-менш дасведчаны чалавек знаёмы з эфектам бумеранга. Пры ўмелым выкарыстанні гэта прылада заўсёды вяртаецца да таго, хто кідаў. Так і іншыя нашы намаганні абавязкова прынясуць плён, калі дзейнічаць высокапрафесійна, адэкватна пастаўленым задачам. Сельскагаспадарчая вытворчасць – не выключэнне. Дырэктару ТАА “Нарацкая... 

Надрукавана 01 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Поспех Віты Івашковай

Поспех Віты Івашковай

УДАЛА выступіла ў Магілёве на Рэспубліканскай спартакіядзе вучнёўскай моладзі выхаванка Мядзельскай ДЮСШ В. Івашкова. Віта ў сваёй узроставай групе двойчы фінішавала другой на дыстанцыі 5 кіламетраў: свабодным і класічным стылямі.  

Надрукавана 01 сакавiка 2010.    Каментарыі: Адзін камэнтар.    Чытаць запіс цалкам »

“Я ўсё змагу!”

“Я ўсё змагу!”

Творчасць, музыка, песня – гэта толькі частка таго, што дазваляе кожнаму адчуць свае сілы і знайсці сваё “я”. І трэба зазначыць, што гімназісты ахвотна выкарыстоўваюць гэту магчымасць.”Я ўсё змагу!”. Менавіта так называўся першы гімназічны фестываль самадзейнай творчасці.  

Надрукавана 01 сакавiка 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-178 Касцёл у Мядзеле  _dsc1133-3 84

Пабрацімы Мядзела