Дэкаднік пажарнай бяспекі

Дэкаднік пажарнай бяспекі

У перыяд з 17 па 26 лютага бягучага года АБ’ЯЎЛЕНЫ ДЭКАДНІК ПАЖАРНАЙ БЯСПЕКІ ў бытавых і дапаможных памяшканнях, на будаўнічых пляцоўках новабудоўляў. Яго мэта – папярэджанне пажараў на аб’ектах, якія ўзводзяцца.  

Надрукавана 22 лютага 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Адслужылі як трэба

Адслужылі як трэба

Зусім нядаўна звольніліся ў запас ураджэнцы Мядзела Дзмітрый Палавінкін і Аляксей Аўсяны (на здымку). Абодва былі пагранічнікамі. Хоць праходзілі тэрміновую службу ў розных месцах: адзін у Смаргоні, другі – у Паставах, аднак пра час, праведзены там, ні­колькі не шкадуюць. Бо лічаць, што армейскія будні загартавалі іх фізічна... 

Надрукавана 22 лютага 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Клятва на вернасць Радзіме

Клятва на вернасць Радзіме

У 19 год стаў салдатам жыхар Мядзела Артур Атрошчанка. А патра­піў ён служыць у адну з вайсковых часцей ор­ганаў пагранічнай служ­­бы Рэспублікі Беларусь, якая дыслацыруецца каля г. Смаргонь. Нядаўна юнак прыняў прысягу на вернасць беларускаму народу і Айчыне.  

Надрукавана 22 лютага 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Дзяўчаты гулялі ў баскетбол

Дзяўчаты гулялі ў баскетбол

У рамках раённай спартакіяды школьнікаў у Мядзеле АДБЫЛІСЯ СПАБОРНІЦТВЫ ПА БАСКЕТБОЛЕ сярод дзяўчынак. У групе “А” перамагла каманда гарадской САШ №1, у групе “Б” мацнейшымі аказаліся баскетбалісткі “Сырмежскага ВПК дзіцячы сад-САШ”.  

Надрукавана 22 лютага 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Афганскую вайну немагчыма забыць

Афганскую вайну немагчыма забыць

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, у нашай краіне 15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Па традыцыі ў гэту дату альбо напярэдадні яе збіраюцца разам былыя салдаты, прапаршчыкі, афіцэры, лёс якіх звязаны з Афганістанам і іншымі “гарачымі” кропкамі планеты. Каб успомніць... 

Надрукавана 22 лютага 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Узнагарода за веласіпедны паход

Узнагарода за веласіпедны паход

У Мінску ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ АБЛАСНОГА КОНКУРСУ на лепшы турысцкі паход “Пазнай Радзіму – выхавай сябе”. Сярод веласіпедных катэгарыйных паходаў работа кіраўніка гуртка Мядзельскай базы юных турыстаў В. Г. Жалубоўскага заняла 3-е месца.  

Надрукавана 19 лютага 2010.    Каментарыі: Адзін камэнтар.    Чытаць запіс цалкам »

Скралі бензапілу

Скралі бензапілу

5 лютага ў міліцыю звярнуўся жыхар Свіры з паведамленнем пра тое, што месяц таму з памяшкання качагаркі дзіцячага садка знікла яго бензапіла. Вядуцца пошукі злачынцы.  

Надрукавана 19 лютага 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Эколагі пераехалі

Эколагі пераехалі

ЗМЯНІЛАСЯ МЕСЦАЗНАХОДЖАННЕ раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Зараз яна размяшчаецца па адрасе: г. Мядзел, вул. 17 верасня, д. 2 (будынак раённага вузла паштовай сувязі).  

Надрукавана 19 лютага 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Увага — Дэкрэту № 18

Увага — Дэкрэту № 18

З 15 па 19 лютага ў вобласці ажыццяўляўся комплекс аператыўна-практычных мерапрыемстваў па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 ад 24.11.2006. Асноўная ўвага надавалася праблеме сямейнай неблаганадзейнасці і ўзмацненню адказнасці бацькоў за ўтрыманне і выхаванне дзяцей. Праводзіліся рэйдавыя мерапрыемствы... 

Надрукавана 19 лютага 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Нарачанскі край: на парозе росквіту

Нарачанскі край: на парозе росквіту

ПАСЛЯ падтрымкі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам  прапановы Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянона Кузьміча Ломаця наконт распрацоўкі праекта Дзяржаўнай праграмы развіцця Нарачанскай курортнай зоны на 2011-2015 гады ў жыцці Мядзельшчыны наступіў, прама скажам, гістарычны момант. Сёння... 

Надрукавана 19 лютага 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Злачынцаў становіцца менш

Злачынцаў становіцца менш

Летась у нашым раёне зафік­савана прыкметнае зніжэнне злачыннасці ў параўнанні з пазамінулым годам. Падрабязней з крымінальнай статыстыкай за год папрасілі пазнаёміць часова выконваючага пасаду начальніка РАУС, падпалкоўніка міліцыі Сяргея Юр’евіча Сакалова:  

Надрукавана 19 лютага 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Лёд тоўсты!

Лёд тоўсты!

З азёрнай станцыі “Нарач” паведамляюць: таўшчыня лёду на буйнейшым у Беларусі возеры на адлегласці ў 600 метраў ад берага СКЛАДАЕ 50 САНТЫМЕТРАЎ. Гэта на 10-12 сантыметраў перавышае сярэднешматгадовыя значэнні. Дарэчы, на азёрах Мястра, Мядзел, Баторына таўшчыня лёду перавышае паўметра.  

Надрукавана 18 лютага 2010.    Каментарыі: Каментароў няма.    Чытаць запіс цалкам »

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  на Блакітных азёрах        84 dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела