



ЗАДАВОЛЕНЫ справамі ў жывёлагадоўлі намеснік старшыні СКП «Беларусь» М. А. Бабкевіч. За дзесяць месяцаў надой малака ад каровы па гаспадарцы складае 3648 кілаграмаў. Гэты паказчык перавышае адпаведны мінулагодні на 412 кілаграмаў. Вынікова папрацавалі жывёлаводы і ў кастрычніку, калі ад кожнай рагулі надоена ў сярэднім па 315 кілаграмаў...
У горадзе Маладзечна ПРАЙШЛІ ЗАНАЛЬНЫЯ СПАБОРНІЦТВЫ чэмпіянату вобласці па валейболе сярод мужчынскіх каманд. Валейбольная дружына нашага раёна ў выніку заняла другое месца і разам з гаспадарамі пляцоўкі патрапіла ў паўфінал
У міліцыю звярнулася жыхарка райцэнтра. А прымусіў яе зрабіць так наступны факт: з дома па вуліцы Ленінскай знік газавы балон. У выніку супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што крадзеж здзейсніў жыхар вёскі Баяры Мядзельскага сельсавета. Быў ён раней неаднаразова судзімы.
На зямельным участку плошчай 3,7 гектара, непадалёку ад вёсак Ляшчынск, Зялёнкі і Брэскія, НП «Нарачанскі» распачаў ЗАКЛАДВАЦЬ САД. Тут запланавана пасадзіць не адну тысячу яблынь і кустоў чорных парэчак. А каб саджанцы не пашкодзілі зайцы, адначасова ўзводзіцца і агароджа.
НАПРЫКАНЦЫ сакавіка бягучага года наша газета паведамляла пра поспех вучня гімназіі №1 райцэнтра Максіма Вяруціна. На Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па хіміі, якая праходзіла ў Мінску, ён атрымаў Дыплом трэцяй ступені. І на гэты раз удача не мінула дзесяцікласніка. На такой жа канферэнцыі, толькі абласнога ўзроўню,...
УЗБУДЖАНА крымінальная справа ў адносінах да раней неаднаразова судзімага жыхара вёскі Баравікі. У ноч на 12 лістапада ён здзейсніў крадзеж таварна-матэрыяльных каштоўнасцей з магазіна “Світанак” у г. п. Крывічы. Прыхапіў мужчына тавараў на суму больш за 600 тысяч рублёў. Частка ўкрадзенага ў яго забрана.
ПРАФСАЮЗНЫ СХОД прайшоў у санаторыі «Жураўка». Прысутныя абмеркавалі работу прафкама за справаздачны перыяд, намецілі задачы на будучае. А прафсаюзную арганізацыю здраўніцы ў каторы ўжо раз даверылі ўзначальваць Юрыю Веніямінавічу Шырко.