Малюнкі Канстанціна Каратышэўскага

p9200172Канстанцін Каратышэўскі – вучань 11 класа Нарацкай сярэдняй школы №2.

- Ён у нас сапраўдны лідар, – з задавальненнем адзначыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гэтай навучальнай установы І. В. Шырко. -  Актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, з’яўляецца старшынёй школьнага парламента. А яшчэ і здольны мастак. Яго работы былі прадстаўлены не толькі ў нашай школе, але і на суд раённага гледача. А гэтым летам юнак прызнаны пераможцам  на конкурсе малюнкаў у Варшаве, які быў арганізаваны у рамках маладзёжнага фестывалю.

- Чацвёрты раз удзельнічаў у такім конкурсе, – расказвае Канстанцін. - І паступова атрымліваў усё большае пры­знанне. На гэты раз удалося вызначыцца адразу ў дзвюх намінацыях. Атрымаў ад арганізатараў грамату за ўражанне ад ілюстрацыі аднаго з твораў поль­скага пісьменніка Часлава Мілаша, а ў конкурсе плакатаў на тэму валанцёрства мая работа была прызнана лепшай. Зноў жа, уручылі адпаведную грамату, прыгожую статуэтку з подпісам. Безумоўна, было прыемна!

Калі спыталіся ў юнага мастака пра жыццёвыя планы, Канстанцін патлумачыў:

- Шэсць год я ўжо, можна сказаць, прафесійна займаюся гэтай справай. Але найперш хачу вывучыцца пасля заканчэння школы на перакладчыка. Захапленне ж маляваннем пакіну для душы!

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымку: Канстанцін Каратышэўскі са сваімі ўзнагародамі.

Фота ляксандра Высоцкага.



29 верасня 2011.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Моладзь

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Царква ў Слабадзе img_4257 Касцёл у Засвіры   06-012

Пабрацімы Мядзела