Імунізацыя насельніцтва супраць грыпу неабходна!

У грамадзян існуе рознае меркаванне наконт правядзення штогадовай масавай імунізацыі насельніцтва, накіраванай на прафілактыку захворвання грыпам. Многія людзі робяць прышчэпкі добраахвотна і лічаць, што менавіта яны ў перыяд эпідэміі засцерагаюць ад хваробы. Аднак ёсць і ярыя праціўнікі правя­дзення вакцынацыі. Як быць? Трэба ці не прышчэплівацца супраць грыпу? І што, наогул, дае масавая імунізацыя насельніцтва? Адказаць на гэтыя пытанні папрасілі галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна А. В. ХВАЛЬКО. А пачулі ад яго наступнае:
- У раёне сярод усёй ін­фекцыйнай паталогіі лідзіруючае становішча займае група вострых рэспіраторных інфекцый і грып. Менавіта на іх прыпадае штогод больш за 90% ад усіх зарэгістраваных інфекцыйных захворванняў.
Па прычыне высокай зменлівасці вірусу грыпу і фар­міравання ў апошнія гады высокапатагенных штамаў асноўным накірункам у прафілактыцы гэтага захворвання з’яўляецца правядзенне штогадовай масавай імунізацыі насельніцтва. З кожным годам на тэрыторыі раёна павялічваецца колькасць пры­шчэпленых ад сезоннага грыпу людзей. Напрыклад, у эпідэмічны сезон 2010-2011 гадоў былі зроблены прышчэпкі супраць грыпу 22,1% насельніцтва (пры рэкамендаваным Міністэрствам аховы здароўя крытэрыі 20%) супраць 12% у 2009 годзе. Усяго ў 2010 годзе былі прышчэплены 6495 чалавек, з іх 31,7% – за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і 65% – за кошт мясцовага бюджэту і сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, што ў 1,7 раза больш, чым было летась. У мінулым годзе набывалі вакцыну за ўласныя сродкі асобныя прадпрыемствы і ўстановы Мядзельшчыны. У тым ліку санаторыі “Спадарожнік”, “Сосны”, “Жураўка”, “Нарачанскі бераг”, “Прыазёрны”, БВУ “Нарачпрафбуд”, ПУП “Турыстычны комплекс “Нарач”, НДЦ “Зубраня”.
Як сведчыць праведзены аналіз, на прадпрыемствах, дзе ў мінулым годзе было прышчэплена 30 і больш працэнтаў працуючых, у перыяд эпідэміі захварэла з не­пр­ы­шчэ­пле­ных не больш 5-7% работнікаў. І ў той жа час у арганізацыях, дзе зра­білі вакцынацыю менш 10% работнікаў, перахварэлі грыпам і во­стры­мі рэспіраторнымі ін­фе­к­цы­ямі больш за 30% працуючых. Пры­ведзеная статыстыка яскрава даказвае, што правя­дзенне імунізацыі насельніцтва дазваляе зберагчы здароўе грамадзян. А таму баяцца прышчэпак не трэба.
Варта ведаць і тое, што высокая захворваемасць сярод асоб працаздольнага ўзросту наносіць вялікую экана­мічную шкоду як асобным арганізацыям і ўстановам, так і краіне ў цэлым. Імунізацыя, безумоўна, з’яўляецца адной з найбольш эфектыўных і эканамічна абгрунтаваных мер медыцынскага ўмяшання, якія даюць значныя станоўчыя вынікі для здароўя і дабрабыту насельніцтва. Штогод імунізацыя выратоўвае мі­льёны жыццяў, пра­духіляючы выпадкі сме­рці, інваліднасці па прычыне інфекцыйных захворванняў. Ды і затраты на яе правя­дзенне значна меншыя ў параўнанне з коштам лячэння хваробы.
Сёлета таксама стаіць задача – правесці кампанію імунізацыі насельніцтва арганізавана і аператыўна. Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама Аляксандра Іванавіча Даніленкі № 77-р ад 10 мая 2011 года “Аб падрыхтоўцы да эпідэмічнага сезона па вострых рэспіраторных інфекцыях 2011-2012 гадоў” дадзена даручэнне кіраўнікам прадпрыемстваў і ўстаноў выдзеліць фінансавыя сродкі для забеспячэння ахопу прышчэпкамі не менш 30% работнікаў. Хочацца спадзявацца, што ўсе яны з адказнасцю аднясуцца да выканання пастаўленай задачы, і хворых грыпам і вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі ў нас сапраўды стане менш.

Запісала

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.



09 верасня 2011.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        Царква ў Слабадзе возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела