Фальклорны марафон і конкурс эрудытаў

ЗАКОНЧЫЎСЯ 2009 год – Год роднай зямлі. Мы ўспамінаем, колькі цікавых мерапрыемстваў адбылося за гэты час у нашай школе. Хачу падзяліцца ўражаннямі ад Дзён беларускай культуры, арганізатарам якіх была настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Пятроўна Місун. Фальклорны марафон “Мясцінамі быліннымі я правяду цябе” з удзелам вучняў 5-6 класаў не толькі выявіў веды, але і творчыя здольнасці дзяцей.
Гэта тычылася вуснай народнай творчасці. Праявілі сябе каманды ў інсцэніраванні казак, у стварэнні ўласных твораў пра міфічных істот. У дадатак былі арганізаваны выставы сямейных радаводаў і малюн¬каў. Актыўна садзейнічалі паспяховаму правядзенню марафона Сяргей Шумскі, Іван Фарына, Людміла Дуброўка, Аксана Ішчанка, Антон Камінецкі, Аляксей Свечкароў, Андрэй Томкавіч, Вікторыя Грышкевіч, Алена Кашуба, Анастасія Грышкевіч. Думаю, надоўга таксама запомніцца конкурс эрудытаў “Народны лабірынт”. Найперш тут неабходна было добра ведаць народны побыт: абрады, звычаі, традыцыі, розныя прыкметы, павер’і. Каманды (вучні 5, 6, 9 і 10 класаў) працавалі вельмі актыўна. Змястоўныя веды паказалі Артур Гаранін, Святлана Лётка, Дар’я Сяліла, Дзіяна Канецкая, Максім Чарняўскі і многія іншыя. Сапраўдным гімнам роднай зямлі атрымаўся конкурс чытальнікаў “Цябе мы назвалі Радзімай”. Прагучалі творы вядомых беларускіх паэтаў Н. Гілеdіча, С. Грахоўскага, Я. Сі¬па¬кова, Я. Янішчыц, В. Шніпа, С. Законнікава, Н. Мацяш. Лепшымі чытальнікамі аднагалосна былі прызнаны Яўген Будзько, Алена Кашуба і Святлана Лётка. А потым адбылося свята народнага гумару. Гледачам былі прапанаваны жартоўныя інсцэніроўкі літаратурных твораў пра вясковае жыццё. Тут паказалі свае здольнасці нашы самадзейныя артысты Святлана і Руслан Мойсевічы, Аляксандр Карніловіч, Ігар Антановіч, Алеся Швайкоўская, Павел Малец, Максім Чарняўскі, Вікторыя Дзяконская і іншыя. Гэтыя мерапрыемствы яшчэ раз нагадалі, які багаты і чароўны наш край, які таленавіты народ, якая цудоўная і спеўная наша мова. А закончыць хачу радкамі Таісіі Трафімавай: Зямля бацькоў – цудоўная зямля. Пашчасціла і мне тут нарадзіцца. Да скону дзён, і зблізку, і здаля, Табою, любы край, мне ганарыцца. Вікторыя КЛІМОВІЧ. Вучаніца 10 класа, член гуртка “Жывое слова” Княгінінскай САШ.



05 Студзень 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

06-043     Паруснікі                          img_4257

Пабрацімы Мядзела