Лепшы маладзёжны экіпаж – са Сватак

resize-of-p7190536Другі год падчас жніва ў таварыстве “Сваткі” ў адным экіпажы працуюць Яўген Сівіцкі і Сяргей Аўрэйцавіч. І гэты сезон для іх асаблівы: хлопцы сталі лідарамі раённай акцыі “Моладзь Мядзельшчыны – за ўраджай-2011!”. Намалацілі 490 тон збожжа, сярод маладых камбайнераў апярэджваюць 12 экіпажаў.

- Разумею, сезон складваецца для вас добра? – пытаю ў Яўгена.

-     Так. Напэўна, гэта лепшы сезон.

А параўноўваць Яўген можа смела: нягледзячы на малады ўзрост, ён і памочнікам, і камбайнерам у гаспадарцы папрацаваў.

- Вопыт ад бацькі пераняў, – прызнаецца.

Захацелася высветліць у Яўгена, што ж галоўнае для камбайнера?

-     Асноўнае, каб тэхніка не падводзіла. І надвор’е добрае трэба. А то дождж перашка­джае: хацелася б збожжа хутчэй убіраць. А ад нас што па­трабуецца? Не лётаць па полі, спакойна працаваць. І, зразумела, у тэхніцы разбірацца неабходна.

Дарэчы, Яўгенаў памочнік Сяргей Аўрэйцавіч – студэнт, вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ін­фар­матыкі і радыёэлек­тро­нікі. І ўжо другі сезон замест таго, каб весела ба­віць час на канікулах, вы­-
бірае нялёгкую работу на жніўным палетку.

За гэты час хлопцы спрацаваліся, і вопыт па­крысе набываюць. Пакуль яны лі­дары сярод мала­дзёжных экіпажаў, а праз колькі год, глядзіш, і на дастойнае месца ў раённым спаборніцт­ве замахнуцца. Прынамсі, яны не супраць.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.

На здымку: Яўген Сі­віцкі і Сяргей Аўрэйцавіч.

Фота

Таццяны Несцярэнка.



16 жнiўня 2011.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Моладзь

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

від на Мядзел  возера Мястра  1-12 06-012

Пабрацімы Мядзела