Адметны год Святланы Хар­ковай

p6220250СЁЛЕТНІ год для Святланы Хар­ковай па-свойму адметны. Нядаўна дзяўчына атрымала дыплом аб заканчэнні Свірскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя па спецыяльнасці “повар-кандытар”. Мае  Святлана ўжо, хоць і невялікі, вопыт прафесійнай дзейнасці. На працягу амаль трох год займалася вытворчым навучаннем у повар­скай лабараторыі ліцэя. А напрыканцы сёлетняга навучальнага года прахо­дзіла вытворчую практыку ў гім­на­зіі №1 г. Мядзел.

Святлана не ўтойвае, што гэ­та бацькі пасадзейнічалі выбару прафесіі. І дадае, што кожная сапраўдная гаспадыня абавязкова павінна ўмець смачна гатаваць і пячы духмяныя пірагі.

Мяркую, кулінарныя здольнасці дзяўчыны ў хуткім часе мядзяльчане змогуць ацаніць годным чынам. Праз месяц Святлана будзе працаваць у кандытарскім цэху райПО…

Фота Таццяны Несцярэнка.



15 лiпеня 2011.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Моладзь

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

возера Мястра Касцёл у Мядзеле  84 лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела