Завітайце ў “Хвілінку”

resize-of-p1200106ЁСЦЬ цяпер дзе прыемна адпачыць не толькі жыхарам Княгініна, але і гасцям сінявокага краю. Бар «Хві­лінка» размясціўся ў самым цэнтры вёскі і чакае ўсіх жадаючых. Так што прайсці міма гэтай установы гандлю проста немагчыма. А ўсе, хто ў ім пабываў, уголас сцвярджаюць: «Гэта райскі куточак».

Гаспадарыць у ім Іна Віктараўна Хацяновіч, жанчына ветлівая, акуратная. З усмешкай, добрым настроем сустракае кожнага завітаўшага.

- Бар ніколі не пустуе, – зазначае Іна Віктараўна. – Прыязджаюць да нас нават з Мядзела. Заказваюць памяшканне і на карпаратыўныя вечарыны, дні нараджэння. Улетку шмат замежных гасцей было.

І сапраўды, у бары ўтульна і чыста, гучыць спакойная музыка. Прадстаўлены шырокі асартымент выпечкі, садавіны, агародніны, сокаў. Калі спатрэбіцца, Іна Віктараўна па заказу прыгатуе розныя стравы. Умее яна і сталы прыгожа сервіраваць. Словам, гаспадыня на ўсе сто!

Станоўчыя змены тут заўважыла і кіраўніцтва раёна. За добрасумленную працу ў сферы гандлёвага аб­слугоўвання насельніцтва Іна Вікта­раўна напрыканцы мінулага года заахвочана падзякай старшыні рай­выканкама. Што тут яшчэ дадаць? Малайчына!

Таццяна НЕСЦЯРЭНКА.

На здымку: бармэн Іна Віктараўна Хацяновіч.

Фота аўтара.



28 Студзень 2011.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

возера Глубелька Рэчка Нарачанка        Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела