Вас вітае “Кастрычніцкі”

resize-of-p1130008У курортным пасёлку Нарач гасцінна расчыніў дзверы прыватны гандлёвы дом “Кастрычніцкі”.

Людзі набывалі тавар,  дзяліліся ўражаннямі. Падыходзілі да століка, дзе была арганізавана дэгустацыя малочнай прадукцыі Вілейскага філіяла «Маладзечанскі малочны камбінат».

У ліку шаноўных гасцей – намеснік старшыні райвыканкама Л. С. Берняковіч, а таксама начальнік аддзела экано­мі­кі Н. Ю. Мехавіч. Звяртаючыся да дырэктара ганд­лёвага дома Зіновія Рыгоравіча Тронда, Леанід Сцяпанавіч, у прыватнасці, зазначыў:

- Шчыра віншуем вас і ўвесь калектыў з прыемнай падзеяй. Жадаем поспехаў і росквіту. Каб прадукцыя разыхо­дзі­лася вельмі хутка, а пакупнікі заўсёды заставаліся задаволенымі і ахвотна наведваліся сюды.

Госці зрабілі невялічкую экскурсію па гандлёвым доме, даведаліся пра планы калектыву.

- Для паслуг пакупні­коў, – расказвае загадчыца магазіна Людміла Аркадзьеўна Спорышава, – два магазіны. Харчовы, дзе прадстаўлены поў­ны асартымент мясной, рыбнай, малочнай, сыпучай прадукцыі, напіткаў, а таксама агародніны, садавіны, хлебабулачных вырабаў, і прамысловы. Тавары, у асноўным айчыннай вытворчасці, завозім па ме­ры неабходнасці з розных заводаў. У хуткім часе плануем пашырыць асартымент некаторых прадуктаў харчавання.

Літаральна некалькі год таму ніхто нават і падумаць не мог, што на гэтым месцы з’явіцца сучасны, у два паверхі, будынак. Сёння ж тут можна набыць не толькі прадукты, тавары бытавога прызначэння, але і адзенне…

- Будынак узводзілі тры гады, – расказвае Зіновій Рыгоравіч. – Пачыналі, можна сказаць, з нуля. Сёння і тэрыторыя, і памяшканне маюць прывабны знешні выгляд. Другі паверх будзе зда­дзены ў арэнду прыватным прадпрымальнікам.

- Якія ўражанні ад магазіна? – пытаюся ў наведвальніцы Валян­ціны Ула­дзіславаўны Галіеўскай.

- Вельмі прыемныя. Я сёння завітала ўжо другі раз. А прадаўцы якія! З усмешкамі, ветлівыя. Усё раскажуць. Ну чаму ж сюды не прыходзіць?!

Думаю, цяпер варта назваць іх імёны. У харчовым – гаспадараць Таццяна Уладзіміраўна Надумовіч і Таццяна Іванаўна Чарніковіч. А вось Наталля Яўгенаў­на Лушчык і Святлана Аляксандраўна Пляшак прадаўцы прамысловага магазіна.resize-of-rotation-of-p1130017

Мне таксама было прыемна пабываць у гасцях у такіх ветлівых і шчырых людзей.

Таццяна НЕСЦЯРЭНКА.

На здымках: 1. Прыгожы посуд прапануе Святлана Аляксандраўна Пляшак; 2. З добрым настроем працуюць Таццяна Уладзіміраўна Надумовіч і Таццяна Іванаўна Чарніковіч.

Фота аўтара.



17 Студзень 2011.   Каментарыі: 2 каментары.    Размешчана ў Гандаль

Да запісу 2 каментары

Магазин просто замечательный и что самое главное-отзывчивые продавцы!!! 1 января 2011г., когда все магазины не работали- нас обслужили в этом магазине по высшему разряду!!! удачи им и процветания!!!!!!!

АБАВЯЗКОВА ЛЕТАМ КАЛI ПРЫЕДУ, НАВЕДАЮ ВАС, ПАГЛЯДЖУ НА ВАС ПРЫГАЖУНЬ! НАВАТ МАЮ РАЦЫЮ НАБЫЦЬ У ВАС НА ВЯЛIКI КОШТ РОЗНЫЯ ДРОБЯЗI!!!! ПОСЬПЕХАУ ВАМ! МЕНСК

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Лебедзі на Нарачы на Блакітных азёрах        на Блакітных азёрах        06-043

Пабрацімы Мядзела