Расце папулярнасць «Жураўкі»

resize-of-pc210047З ЯКІМІ дасягненнямі закончыў 2010 год калектыў санаторыя «Жураўка»? З такім пытаннем звярнуўся да галоўнага ўрача здраў­ніцы А. В. Гатоўкі. Аляксей Васільевіч крыху задумаўся і адказаў:

- Працуем стабільна. За адзінаццаць месяцаў атрымалі 180 мільёнаў руб­лёў прыбытку. Практычна круглы год здраўніца запоўнена. З аднаго боку гэта добра, а з другога… Вельмі складана праводзіць рамонт. А сёння адпачываючыя гатовы заплаціць большую суму, але каб у жылых пакоях бы­ло ўтульна і камфортна, каб медыцынскія паслугі аказваліся на сучасным узроў­ні. І тым не менш, у спальным корпусе №2 на­пя­рэдад­ні Новага года здалі ў эксплуатацыю на першым паверсе 12 нумароў павышанай камфортнасці. Там заменены вокны і дзверы, зманціравана новае сантэх­нічнае абсталяванне, уста­ноўлена новая мэбля, тэ­-
ле­ві­зары і хал­адзільнікі. Словам, ад мінулых нумароў засталіся толь­кі сцены. У бягучым го­дзе такі ж рамонт плануем зрабіць на другім паверсе ў 14 нумарах.

З далейшай размовы даведаўся, што адначасова здраўніца разлічана на прыём 252 адпачываючых. Госці размяшчаюцца ў нумарах павышанай камфорт­насці: аднамесныя аднапакаёвыя, двухмесныя аднапакаёвыя і двухпакаёвыя, класа «люкс». Хала­дзіль­нік, тэлевізар, набор посуду, электрачайнік – гэта далёка не поўны пералік таго, чым абсталяваны нумары. Кругласутачна падаецца гарачая і халодная ва­да, што­дзень праводзіцца ўборка, раз у тыдзень – мяняецца бялізна. За год тут паправілі сваё здароўе каля 5 тысяч чалавек. Прычым не толькі работнікі вышэйстаячай
арганізацыі – камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Мінск­хлеба­прам», але і шматлікія жыхары нашай краіны, госці з блізкага і далёкага замежжа. У прыватнасці, з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Бельгіі, Германіі, Фінляндыі, Анг­ліі, Ізраіля і інш.

- Вельмі важна, што адміністрацыя «Мінск­хлеба­прама» на чале з генеральным дырэктарам Валянцінам Іванавічам Байдаком разумее ўсе нашы праблемы і не шкадуе грашовых сродкаў на рамонт, набыц­цё сучаснага медыцынскага абсталявання і абсталявання ў сталовую, – уступае ў размову вядучы эканаміст Алена Віктараўна Крывенькая. – Гэта дазваляе пашыраць асартымент і павышаць якасць аказваемых паслуг.

- У нас дасягнуты значныя поспехі па лячэнні захворванняў сардэчна-сасу­дзістых і нервовых сістэм, ор­ганаў дыхання
і стрававання, апорна-рухальнага апарату, – гаворыць загадчык медыцын­скага аддзялення В. Я. Катляроў. – Лячэбная база прадстаўлена як дыягнастычнымі кабінетамі, так і лячэбнымі. Штогод набываем новае абсталяванне і пашыраем пералік аказваемых медыцын­скіх паслуг. У кошт пуцёўкі ўваходзяць ванны і душы, фізія- і фітатэрапія, масаж і многае іншае. Акрамя гэтага, на платнай аснове аказваем паслугі салярыя, падводнага душ-масажу, сухіх вуглякіслых ваннаў, гразевых аплікацый і многія іншыя.

Васілій Ягоравіч расказаў, што сёлета абсталявалі новы кабінет для сухіх вуглякіслых ваннаў, закупілі неабходнае сучаснае абсталявання і выдзелілі асобны пакой для кабінета касметалогіі, які карыстаецца павышаным попытам. А гаспадарыць у ім М. М. Дземашкевіч. Варта адзначыць, што Марта Мар’янаўна працуе ў «Жураўцы» не першы год. За плячыма ў яе Маладзечанскае медыцынскае вучылішча, Віцебскі педагагічны ўніверсітэт (аддзяленне фі­зічнай культуры і фізіч­най рэабілітацыі), спецыяльныя курсы па касметалогіі. А зараз яна займаецца на курсах масажыстак, бо хо­ча, як і сястра Юля, якая таксама тут працуе, рабіць ручны масаж.resize-of-rotation-of-pc210043

Шмат добрых слоў выказаў В. Я. Катляроў у адрас медсястры Ларысы Іосіфаўны Шабан, якая працуе ў фітабары, дыетсястры Святланы Міхайлаўны Ярмаковіч. Не мог ён не адзначыць урача стаматолага-тэрапеўта Крысціну Мечыславаўну Малевіч. Дзякуючы яе вопыту і прафесіяналізму лячэнне зубоў становіцца зусім не страшнай працэдурай.

Вельмі важным фактарам умацавання здароўя з’яўляецца збалансаванае харчаванне. Гэтаму пытанню ў здраўніцы надаецца асаблівая ўвага. Сёлета зроблены рамонт абе­дзеннай за­лы (іх у сталовай дзве).

- Набылі новую пліту, слайсер (прыстасаванне для гастранамічнай нарэз­кі), блэндар (вы­ка­рыс­тоў­ваецца для прыгатавання дыетычных страў), ёсць спецыяльнае абсталяванне для прыгатавання страў на пары, што вельмі важна для дыетычнага харчавання, – кажа дыетсястра
С. М. Ярмаковіч. – Харчаванне 5-разовае па заказным меню (сёння на заўтра). Распрацавана таксама дыетычнае харчаванне (дыеты №№ 5, 7, 9, 10, 15). Акрамя гэтага, ёсць «Дзень беларускай кухні», калі ўсе стравы беларускага пахо­джання. Шырока прымяняем для прыгатавання страў азёрную рыбу. Пастаянна ў меню садавіна і агародніна.

Зразумела, без старання і майстэрства людзей ні­якае абсталяванне вялікай карысці не дасць. Таму вя­дучы эканаміст А. В. Крывенькая з задавальненнем назвала не адзін дзесятак прозвішчаў руплівых працаўнікоў здраўніцы. Сярод іх тэхнолаг Г. І. Ціхановіч, повар І. К. Міронава, вартаўнік М. У. Грэль, пакаёўка А. М. Блізнік, вадзіцель У. М. Чарняў­скі, электраманцёр Р. В. Волкаў, старшая медсястра Л. М. Кацкель, медсёст­-
ры В. І. Камароўская,
Л. У. Каўрус.

- Увогуле, кожны са 160 чалавек, а ў нас такі калектыў, заслугоўвае па­дзяку за старанне і руплі­васць. Многія з іх сапраўд­ныя патрыёты здраўніцы. Толькі сёлета 14 чалавекам прысвоена званне «Ветэран працы» з уручэннем пасведчання і прэміі. Усяго працуе больш за 40 чалавек з такім званнем, – зазначыла Алена Віктараўна. – Дзякуючы старанню гэтых і многіх ін­шых людзей папулярнасць здраўніцы расце з кожным годам.

- Карыстаючыся выпадкам, хачу шчыра павіншаваць наш калектыў, калег з іншых здраўніц курорта і ўсіх жыхароў сінявокай Мядзельшчыны з Калядамі. Няхай яны абудзяць вашы добрыя і светлыя пачуцці, дабавяць энергіі і веры ў лепшае, прынясуць добры настрой, падораць радасць
і ўсмешкі. Няхай у кожнай сям’і пануюць згода, шчасце і дабрабыт! Жадаю ўсім моцнага здароўя, аптымізму, новых працоўных дасягненняў, – сказаў на развітанне А. В. Гатоўка.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.


Фота Таццяны Несцярэнка.



10 Студзень 2011.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Курорт

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

0-170 _dsc1133-3 1-12 Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела