У віхуры падзей

МНОГІЯ з нашых сталых чытачоў ведаюць, што ў “Нарачанкі” багатая гісторыя і добрыя традыцыі. Яно і сапраўды, на яе старонках друкаваўся знакаміты Максім Танк, які пачынаў на Мядзельшчыне свой жыццёвы і творчы шлях, многія іншыя паэты і празаікі – Іосіф Скурко, Мар’ян Дукса, Мікола Шабовіч, Аркадзь Нафрановіч, Яўген Шабан, Генадзь Шупенька… Першы нумар раённай газеты выйшаў у свет 7 снежня 1944 года, калі на франтах Вялікай Айчыннай яшчэ ішлі жорсткія баі, а да Вялікай Перамогі  заставаўся не адзін месяц трывожных чаканняў і надзей. Зразумелая справа, з таго памятнага зімовага дня калектыў журналістаў рэдакцыі ўзначальваў не адзін чалавек. Выданне рэдагавалі І. І. Самокін, У. І. Шыёнак, М. В. Стратановіч, У. А. Кулажанка, А. Г. Шабан, П. С. Цвірко, М. У. Вырвіч, І. І. Казакевіч,
У. П. Васілевіч, А. А. Чаўлытка. Гэта былі розныя па характары, узроўню творчасці людзі. Аднак усіх іх аб’ядноўвала імкненне зрабіць газету, якая з 1966 года змяніла сваю назву на сучасную “Нарачанскую зару”, больш змястоўнай, насычанай, запатрабаванай землякамі. Каб яны маглі з гонарам гаварыць: “Гэта наша газета!”.

Удалыя журналісцкія знаходкі, добрыя традыцыі старэйшых пакаленняў журна­лістаў стараюцца прымножыць і сённяшнія супрацоўнікі рэдакцыі газеты. Яны даюць шматлікім чытачам “Нарачанкі” аб’ектыўную і ўсебаковую інфармацыю пра галоўныя падзеі, якія адбываюцца ў раёне, вобласці, краіне, вядуць летапіс нашага цудоўнага азёрнага краю. Пры гэтым на першым плане застаецца чалавек працы з яго жыццёвымі радасцямі і ўдачамі, клопатамі і праблемамі. Вялікая ўвага таксама надаецца асвятленню дзейнасці райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, з якімі ў нас плённыя і дзелавыя адносіны, бо працуем у адным напрамку дзеля далейшага росквіту Мядзельшчыны, павышэння дабрабыту жыхароў курортнага рэгіёну. Паляпша­ецца ідэйна-зместавы ўз­ро­вень перыядычнага выдання, удасканальваецца практыка асвятлення важных грамадскіх мерапрыемст­ваў і кампаній. Усё большае распаўсюджанне атрымліваюць такія формы работы з чытачамі, як “прамыя лініі”, “круглыя сталы”, вы­язныя прыёмныя, у час якіх людзі атрым­ліваюць адказы на хвалюючыя іх пытан­ні. Пастаянна ў полі зроку журналістаў і выкананне Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падрыхтоўка да 65-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, вырашэнне злабадзённых народнагаспадарчых і экалагіч­ных праблем, укараненне энергазберагаючых тэхналогій, работа маладзёжных фарміраванняў, сферы паслуг, устаноў куль­туры, адукацыі і аховы зда­роўя, умацаванне сям’і і прававое выхаванне, добраўпарадкаванне населеных пунктаў… Аб усім гэтым можна даведацца не толькі з насычаных старонак газеты, але і з уласнага сайта “Нарачанскай зары” ў Інтэрнэце: www.narachanka.by

Шырокі дыяпазон грунтоўных публікацый дазваляе калектыву журналістаў даволі паспяхова ўдзельнічаць у спаборніцтве, разгорнутым Мінскім аблвыканкамам сярод рэдакцый раённых і гарадскіх газет. Тройчы ў новым тысячагоддзі займалі ў ім ганаровыя прызавыя месцы, ды і сёлета нам за серыю публікацый на тэму “Год роднай зямлі” прысуджана першае месца з уручэннем Ганаровай граматы абласнога выканаўчага камітэта. Канешне, далёка не апошнюю ролю тут адыгрывае і той факт, што “Нарачанская зара” на Міншчыне – адна з самых чытаемых газет. Вось і цяпер, у снежні, яе тыраж складае 5263 экзэмпляры – на 646 экзэмпляраў больш, чым мелі пяць год таму. Такі вось прыгожы вынік забяспечаны дзякуючы і падтрымцы з боку райвыканкама, нашых руплівых паштальёнаў, паважнаму шэрагу кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў – сапраўдных сяброў “Нарачанскай зары”. У іх ліку дырэктары ПМС А. М. Вайнілка, УП “Ілаў­скае” А. І. Януковіч, жыллёва-камунальнай гаспадаркі “Прыазер’е” У. В. Валасевіч, санаторыя “Прыазёрны” Л. А. Александровіч, НДЦ “Зубраня” Н. Г. Ануфрыева, начальнік “ДЭУ-66″ С. І. Бабіч, старшыні сельскагаспадарчых кааператываў “Занарацкі” П. У. Каўрус, “Беларусь” М. Л. Галёнка, “Будслаўскі” І. С. Пятроўскі, ПСГ “Дзягілі” Т. Э. Сівіцкая, Сырмежскага сельскага выканкама
Т. П. Хадановіч, Нарацкага – І. Ф. Тарасёнак, Сваткаўскага – В. У. Хацяновіч і многія іншыя. Паверце на слова, у невялікім матэрыяле ўсіх пералічыць проста немагчыма. Гэта дае падставу меркаваць, што “Нарачанская зара” і надалей застанецца для жыхароў азёрнага краю самым надзейным сябрам і дарадцам. З юбілеем нашай газеты вас усіх, моцнага здароўя, жыццёвага натхнення, дабрабыту, шчасця і ўдачы! З павагай і ўдзячнасцю

Павел ЖУКАЎ.



07 снежня 2009.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах _dsc1133-3     Паруснікі                          84

Пабрацімы Мядзела