Пасля рэканструкцыі адкрыўся ўніверсам “Юбілейны”

resize-of-pc1300471У мінулую пятніцу ў райцэнтры адбылася па­дзея: пасля рэканструкцыі гасцінна расчыніў дзверы для пакуп­нікоў універсам “Юбілейны”. Выступаючы на ўрачыстым ад­крыцці абноўленай гандлёвай кроп­кі, старшыня райвыканкама А. І. Даніленка, у прыватнасці, сказаў:

- Апошнім часам на Мя­дзельшчыне адкрылася нямала аб’ектаў гандлю розных форм уласнасці. Што, безумоўна, радуе. А цяпер з’я­вілася яшчэ адна абноўленая крама, якая, фактычна, не мае аналагаў у раёне. І прыемна, што ўступае ў строй у вызначаны тэр­мін. Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць калектыву спажывецкага таварыства на чале з Аксанай Мікалаеўнай Грузд за тую ўвагу, што надаецца зараз гэтай сферы.

Затым слова трымала старшыня райпО А. М. Грузд. Яна зазначыла, што ў краму ўкладзена нямала сіл. Але, найперш -  душа і сэрца!

І вось урачыста перарэзана чырвоная стужка. Кіраўнік раёна няспешна прайшоўся па гандлёвай за­ле, якая вабіла вока разнастайнымі прадуктамі.

- Цудоўны, сучасны магазін, які адпавядае нашаму часу. Думаю, пакупнікам спадабаецца, – лаканічна выказаў уражанні Аляксандр Іванавіч.

Сапраўды, жадаючых набыць тавар (а некаторы яшчэ і са скідкамі ад 15 да 20 працэнтаў) аказалася нямала. Разнастайныя найменні каўбас, шырокі асартымент малочных вырабаў, рыба, смачны хлеб, чай  і напоі на любы густ. І гэта не поўны пералік прадуктаў, якімі парадаваў “Юбілейны” ў дзень ад­крыцця. Застаецца цяпер, як кажуць, трымаць узятую лінію і надалей, каб крама займела аўтарытэт, свайго пакупніка.

Пацікавіўся ў загадчыцы ўніверсама Л. І. Цёплай, у чым канкрэтна адметнасць “Юбілейнага”.

- Па-першае, гэта магазін самааб­слугоўвання, што забяспечвае свабодны доступ да любога тавару, – патлумачыла Людміла Іванаўна. – Па-другое, у нас укаранёны прагрэсіўныя метады разлі­ку. Кожны тавар сканіруецца на касе і, такім чынам, выключаецца падман пакуп­ніка. І, канечне, прываблівае багаты выбар тавараў. Шырока прадстаўлена  малочная прадукцыя беларускіх вытворцаў, і каўбасы пастаўляюць амаль усе айчынныя прад­прыемствы, 8 заводаў возяць хлеб. Так што, спа­дзяёмся, наведвальнікі
застануцца задаволенымі.

Каб мядзяльчане маглі пераканацца ў якасці прадукцыі, яе смакавых уласцівасцях, у суседняй зале арганізавалі дэгустацыю  вырабаў, якія прапанавалі  “Гандлёвы Дом “Нарач”, УП “Ілаўскае”, а таксама нашы суседзі з Маладзечна, Вілейкі, Пастаў. І давялося пачуць ад людзей нямала добрых водгукаў.

Рыхтуючы гэты матэрыял, даведаўся, што старшыня раённага спажывецкага таварыства А. М. Грузд узнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама – за станоўчыя зрухі, што намеціліся ў развіцці спажывецкай кааперацыі раёна. У шэрагу іх, канечне, і ўніверсам “Юбілейны”.

Што ж, у добры шлях!

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымку: прадавец І. К. Качарго.

Фота Таццяны Несцярэнка.



15 снежня 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

    Паруснікі                          лебедзі на Мястры Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела