Разьбой па дрэве захапляюцца гурткоўцы Крывіцкага раённага цэнтра народных рамёстваў

Разьбой па дрэве захапляюцца гурткоўцы Крывіцкага раённага цэнтра народных рамёстваў Дзмітрый Шырочын, Аляксандр Хуртай, Сяргей Баранскі, Аляксандр Машко і Анастасія Хіхіч. Яны не толькі вучацца ствараць розныя вырабы на занятках у цэнтры, а і паўдзельнічалі ўжо ў рэгіянальным свяце-конкурсе майстроў разьбы па дрэве “Разьбы зачараванне”, што праходзіла летам у Мядзеле. Атрымалі там за свае творы ўзнагароды.
— Гэтыя дзеці захоплены разьбой па дрэве: ім толькі матэрыял давай, будуць ствараць, — расказвае метадыст-майстар Крывіцкага раённага цэнтра народных рамёстваў Уладзімір Хіхіч. — Удзел у свяце-конкурсе дадаў ім зацікаўленасці. Пытаюцца: «А калі яшчэ куды паедзем?» Адказваю, што неўзабаве, магчыма, паўдзельнічаем у абласным майстар-класе. Дарэчы, на свяце дзеці абмяняліся вырабамі з іншымі майстрамі — і хочуць зрабіць падобныя.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Аляксандр Высоцкі, фота аўтара.



13 верасня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Грамадства, Творчасць

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

06-012 wjx6x-f4hhi Касцёл у Шэметава   Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела