Чакаем ваеннаслужачых-пагранічнікаў

У цяперашні час у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны сумесна з Міністэрствам абароны краіны і іншымі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі разглядаецца прапанова былых ваеннаслужачых-пагранічнікаў аб устанаўленні статуса ветэрана баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў для ваеннаслужачых, якія праходзілі службу ва ўмовах надзвычайнага становішча і пры ўзброеным канфлікце на тэрыторыі Рэспублікі Таджыкістан у верасні-кастрычніку 1992 года.
У сувязі з гэтым просім былых ваеннаслужачых Узброеных Сіл СССР, якія праходзілі ў названы перыяд службу ў складзе 201-й мотастралковай Гатчынскай двойчы Чырванасцяжнай дывізіі, а таксама ў іншых воінскіх часцях, падраздзяленнях і арганізацыях Узброеных Сіл былога Савецкага Саюза, што дыслацыраваліся ў 1992 годзе на тэрыторыі Рэспублікі Таджыкістан, прыбыць у ваенны камісарыят па месцы жыхарства.

А. РАДКЕВІЧ.
Ваенны камісар раёна.



13 верасня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Грамадства, Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Рэчка Нарачанка        1-12 Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела