Клопат пра пажылых — наш абавязак

Прадстаўнікі старэйшага пакалення па прычыне ўзросту і стану здароўя з’яўляюцца найбольш даступнымі аб’ектамі злачынстваў

У гэтым годзе адзначаецца рост колькасці злачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян. Калі параўноўваць з аналагічным перыядам мінулага года, дык іх стала на шэсць больш (два летась і восем сёлета). У тым ліку пяць крадзяжоў, па адным рабаванні, прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў і адно наўмыснае прычыненне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Найбольш іх было на тэрыторыі Нарацкага сельсавета. Павелічэнне абумоўлена ў асноўным ростам колькасці крадзяжоў (з двух да пяці).
Для папярэджання злачынстваў названай катэгорыі супрацоўнікі органаў унутраных спраў вялікую ўвагу надаюць прафілактычнай рабоце. Гэта і своечасовыя прэвентыўныя меры ў адносінах да сямейных скандалістаў, да асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, раней судзімых, якія жывуць з пажылымі людзьмі. Участковыя інспектары наведваюць двары і кватэры з мэтай выяўлення асоб, якія незаконна гандлююць спіртнымі напоямі і вадкасцямі з утрыманнем спірту.
Звяртаючыся да пажылых людзей, хачу нагадаць: трымайце дзверы заўсёды на замку незалежна ад таго, дома вы ці куды пайшлі. Ніколі не адчыняйце дзверы, пакуль не даведаецеся, хто за імі стаіць. Не запрашайце да сябе ў кватэру малазнаёмых асоб, асабліва тых, хто вядзе сумніўны лад жыцця, злоўжывае алкаголем. Калі ў вашым населеным пункце з’яўляюцца незнаёмцы неславянскай знешнасці, паводзіны якіх выклікаюць у вас падазрэнне, запомніце, а лепш запішыце іх прыкметы, марку, нумар і колер аўтамабіля, на якім яны прыехалі. І ні пры якіх умовах не пускайце да сябе чужых людзей, не рэагуйце ні на якія іх просьбы кшталту “дайце папіць вады”, “атрымайце нечаканую прыбаўку да пенсіі”, “прадаём вельмі танна прадукты харчавання ці рэчы”. Злачынцам важна, каб гаспадары толькі прыадчынілі дзверы.
Калі незнаёмцы прадстаўляюцца сацыяльнымі работнікамі ці настойліва просяцца ў дом, не адчыняйце, а адразу тэлефануйце ў міліцыю па нумары 102.
Не пакідайце вокны расчыненымі, нават калі выйшлі з дому ненадоўга.
Запішыце на бачным месцы ці ўвядзіце ў мабільны тэлефон нумар участковага інспектара міліцыі, ці нумар дзяжурнай часці раённага аддзела ўнутраных спраў, ці проста 102.

А. МІНІЧ.
Начальнік РАУС, палкоўнік міліцыі.



12 верасня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Грамадства, Правапарадак

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

223_ 06-043 Рэчка Нарачанка        на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела