Сярод лепшых на лыжаролерах і ў кросе

У Плешчаніцах з 4 па 6 верасня адбылося адкрытае першынство вобласці па лыжаролерах і кросе. Каманда СДЮШАР нашага раёна заняла на ім чацвёртае месца.
Сярод пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў ёсць і нашы землякі. Выхаванка спартшколы Валерыя Казлоўская, якая зараз займаецца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Плешчаніцах, была другой і на лыжаролерах на дыстанцыі 5 кіламетраў, і на дыстанцыі 2 кіламетры ў кросе.
Навучэнцы СДЮШАР вызначыліся ў кросе. Ігар Ахрановіч перамог на кіламетровай дыстанцыі, а Арцём Багавец на двухкіламетровай заняў трэцяе месца.
У эстафеце на лыжаролерах малодшыя юнакі і дзяўчаты ў змешанай эстафеце былі трэцімі. У складзе эстафетнай каманды выступалі Андрэй Садоўскі, Дар’я Кадушкевіч, Дар’я Кімстач і Глеб Садоўскі. Кожны з іх пераадолеў па тры кіламетры. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СДЮШАР Наталля Баран.

В. Аляксандраў.



11 верасня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Спорт

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   на Блакітных азёрах        Сядзіба Максіма Танка      Паруснікі

Пабрацімы Мядзела