“Адзіны дзень бяспекі”

З 1 ПА 10 верасня па ўсёй краіне пройдзе акцыя “Адзіны дзень бяспекі”. Адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама па навучанні паводзінам ва ўмовах надзвычайных сітуацый, аварый, аказання першай медыцынскай дапамогі.


Задачы акцыі — развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганда бяспечных умоў жыцця насельніцтва. Падчас акцыі адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбухова-, пажара-, хімічнанебяспечных аб’ектах, аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы апавяшчэння, у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэле- і радыёэфірах. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспечнае правядзенне эвакуацыі людзей са сваіх будынкаў.
Адначасова пройдуць дні адчыненых дзвярэй, прафілактычныя акцыі ў навучальных установах, гутаркі ў працоўных калектывах, інтэлектуальныя гульні “Бяспечны сусед”, разгорнецца навучальная пляцоўка “Пяць крокаў выратавання”, адбудуцца канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя прадстаўленні.
Акрамя органаў дзяржаўнага кіравання (Генпракуратура, МНС, МУС, Мінэнерга, Міністэрствы аховы здароўя, адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, камунальнай гаспадаркі і інш.) і мясцовых органаў улады, удзел у акцыі прымуць розныя арганізацыі і грамадскія аб’яднанні: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства”, Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа, таварыства выратавання на водах, РГА “Белая Русь” і ГА “БРСМ”.

І. КАРАПЕЦЯН.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, старшы лейтэнант унутранай службы.



02 верасня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

0-170 223_ Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела