Асудзілі веласіпедыста

САПРАЎДЫ, за парушэнне правіл дарожнага руху адказнасць нясуць не толькі вадзіцелі механічных транспартных сродкаў. Вінаватым у парушэнні, якое прывяло да смерці чалавека, суд горада Жодзіна прызнаў веласіпедыста.


8 ліпеня 2018 года, прыкладна ў 19.20, грамадзянін Ч. ехаў на веласіпедзе “FUJI Nevada 2.0 USA” па велапешаходнай дарожцы, размешчанай уздоўж аўтадарогі Жодзіна—Дзяніскі. Ён меў магчымасць загадзя бачыць наперадзе двух веласіпедыстаў (на правым баку дарожкі) і двух пешаходаў (на левым), якія рухаліся ў спадарожным напрамку. Аднак няправільна ацаніў сітуацыю і не знізіў хуткасць. Абганяючы названых удзельнікаў руху па цэнтры дарожкі, сутыкнуўся з пешаходам. Жанчына ўпала, ударылася галавой аб асфальт і атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пералому звода касцей чэрапа, ад чаго 30 лістапада таго ж года памерла.
На падставе ч. 2 арт. 321 Крымінальнага кодэкса суд прызначыў веласіпедысту пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам 4 гады. З асуджанага на карысць сваячкі пацярпелай спагнаны 3000 рублёў у якасці кампенсацыі за маральны ўрон, а таксама нанесены матэрыяльны ўрон і выдаткі на прававую дапамогу.
Прысуд уступіў у законную сілу.

А. ФІЛІПОВІЧ.
Намеснік начальніка аддзела пракуратуры Мінскай вобласці, старшы саветнік юстыцыі.



30 жнiўня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Правапарадак

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        223_ dsc_5774-3 Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела