Іскру тушы да пажару

НЯДБАЙНАСЦЬ, неасцярожнасць, халатнасць… Гэтыя якасці не ўпрыгожваюць чалавека. А калі яны праяўляюцца ў абыходжанні з агнём, то могуць прывесці да пажару і гібелі людзей.


За 7 месяцаў у раёне адбылося 11 пажараў (летась за гэты час — 21), урон ад якіх склаў больш за 70 тысяч рублёў. Агнём знішчаны сем хлявоў, пашкоджаны сем жылых дамоў і шэсць хлявоў. Радуе адно: пры ўсім гэтым няма чалавечых ахвяр.
Павялічылася колькасць пажараў на тэрыторыях Свірскага і Занарацкага сельсаветаў. А вось на тэрыторыях Сваткаўскага і Будслаўскага, а таксама горада Мядзела іх не зарэгістравана.
Прычыны пажараў: парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў (3 пажары), парушэнне правілаў мантажу і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, яго канструкцыйныя недахопы (1), неасцярожнае абыходжанне з агнём (5), іншыя (2 пажары).
11 жніўня бягучага года ў 3 гадзіны 49 хвілін на цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра пажар у пластыкавых туалетных кабінках на тэрыторыі рынка таварыства з абмежаванай адказнасцю “ЮнісІнвест” у аграгарадку Нарач. У выніку пажару агнём знішчаны тры кабінкі.
Пасля апытання сведак і агляду месца здарэння можна зрабіць папярэднюю выснову, што найбольш верагоднымі прычынамі загарання сталі неасцярожнае абыходжанне з агнём ці падпал. Матэрыялы папярэдняй праверкі па факце пажару перададзены ў раённы аддзел Следчага камітэта.
Не думайце, што названы прыклад адзінкавы. Пажараў ад неасцярожнага абыходжання з агнём, грэбавання элементарнымі правіламі бяспекі многа. Не забывайце народную мудрасць: “Іскру тушы да пажару”, тады не будзе бяды.

І. КАРАПЕЦЯН.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, старшы лейтэнант унутранай службы.



29 жнiўня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

возера Глубелька 223_ 84 1-12

Пабрацімы Мядзела