Пшаніцы б на дваіх…

Амаль тры тоны пшаніцы ўкралі работнікі сельскагаспадарчага філіяла аднаго з таварыстваў вобласці на сваім жа прадпрыемстве.

У ходзе праверкі высветлена, што галоўны заатэхнік сумесна з кладаўшчыком, знаходзячыся на працоўным месцы і злоўжываючы сваімі службовымі паўнамоцтвамі, укралі 2711 кілаграмаў пшаніцы. Яны перавезлі частку ўкрадзенага на свае падворкі і ў выніку нанеслі прадпрыемству матэрыяльны ўрон.
У адносінах да ўказаных асоб узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). Зараз праводзяцца следчыя дзеянні.
Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ад 2-х да 5-ці год са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю або пазбаўлення волі на тэрмін ад 2-х да 7-мі год са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.

А. КЛЯПАЦКІ.
Начальнік Маладзечанскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г. Мінску.



27 жнiўня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

 возера Мястра  223_ wjx6x-f4hhi Рэчка Нарачанка

Пабрацімы Мядзела