Памятную дошку ў гонар Марыі Качынскай урачыста адкрылі ў чацвер у касцёле Святога Андрэя Апостала ў аграгарадку Нарач

Памятную дошку ў гонар Марыі Качынскай урачыста адкрылі ў чацвер у касцёле Святога Андрэя Апостала ў аграгарадку Нарач. На мемарыяльнай дошцы, якая мае выгляд разгорнутай кнігі, на адной старонцы па-беларуску, а на другой — па-польску напісана, што ў гэтым храме была ахрышчана будучая жонка польскага прэзідэнта Леха Качынскага Марыя.
Урачыстасць адбылася ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Польшча на чале з Віцэ-маршалам Сейма Рэспублікі Польшча Рышардам Цярлецкім. У Мядзельскім райвыканкаме адбылася сустрэча прадстаўнікоў дэлегацыі з кіраўніцтвам раёна, падчас якой гасцям расказалі пра ўнікальнасць нашага азёрнага краю, агучылі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падрабязнасці — у бліжэйшым нумары.



23 жнiўня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Афіцыйна

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

223_ _dsc1133-3 лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела