Агонь бывае розны: ён і добры, і злы

ПРАБЛЕМА бяспекі жыццядзейнасці чалавека прызнаецца ва ўсім свеце.

Асаблівую трывогу мы адчуваем за маленькіх безабаронных грамадзян — дашкольнікаў. З першых гадоў жыцця дапытлівасць дзіцяці, яго актыўнасць у вывучэнні навакольнага свету часам бываюць вельмі небяспечнымі. Хлопчыкі і дзяўчынкі не валодаюць элементарнымі ведамі па правілах пажарнай бяспекі, не ўмеюць паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях.
Падчас правядзення акцыі «Канікулы без дыму і агню» работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Яслі-сад №4 г. Мядзела», каб нагадаць малым асноўныя правілы бяспечных паводзін. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю старшы лейтэнант унутранай службы Ірына Карапецян расказала дашкалятам аб правілах абыходжання з агнём, пра тое, што трэба рабіць, калі выявіў пажар, куды і па якіх нумарах тэлефанаваць. Атрыманыя веды адпрацавалі на практыцы.
Напрыканцы сустрэчы дзеці, падзякаваўшы Ірыне Анатольеўне, урачыста паабяцалі не гуляць з запалкамі.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.



16 жнiўня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Грамадства

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_dsc1133-3 06-043 Касцёл у Засвіры   на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела