«Збяром партфель разам!» з Беларускім саюзам жанчын

«Нарачанская зара» паведамляла, што пачалася выплата матэрыяльнай дапамогі да пачатку навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей (на аднаго школьніка выплачваецца 55 рублёў). А яшчэ праводзяцца разнастайныя акцыі, у якіх удзельнічаюць і звычайныя людзі, і грамадскія арганізацыі. Так, прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» далучыліся да штогадовай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Збяром партфель разам!». І аказалі дапамогу сям’і Пятроўскіх, у якой выхоўваецца сямёра дзяцей, з іх пяцёра — школьнікі. Набылі адзенне і рукзак для Міланы, якая пойдзе ў другі клас.
— Ці рада абноўкам? — пытаю ў дзяўчынкі.
— Так. Я сама дапамагала выбіраць — тое, што мне спадабалася.
— Што ж найбольш даспадобы?
— Рукзак з мішкам!
— Дзякуй вялікі за дапамогу, — уключаецца ў размову мама Наталля. — Усё ж лягчэй будзе: пяцярых не так проста апрануць і сабраць у школу.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымку: старшыня раённай структуры Беларускага саюза жанчын Іна Барыева, прадстаўнік гэтай грамадскай арганізацыі Ірына Вайцяхоўская разам з Косцем, Міланай, Наталляй і Ангелінай Пятроўскімі.
Фота аўтара.



13 жнiўня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

1-12     Паруснікі                          0-178 Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела