Тэлефон міліцыі

Некалькі фактаў з хронікі здарэнняў за мінулы тыдзень

У дачыненні да жыхара раёна ўзбуджана крымінальная справа за хуліганства. Ён у стане алкагольнага ап’янення з хуліганскіх намераў прычыніў фізічную і маёмасную шкоду непаўналетняму аднавяскоўцу.

Яшчэ адна крымінальная справа, але ўжо за крадзеж, распачата ў адносінах да іншага жыхара Мядзельшчыны. Мужчына ў нецвярозым стане з дваровай тэрыторыі царквы выкраў дарожны веласіпед.

А ў дачыненні да жыхара Маладзечна ўзбуджана крымінальная справа за ўгон. Ён пранік у аўтамабіль і здзейсніў паездку на ім.

За гэты час складзена 12 адміністрацыйных пратаколаў за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы, 1— за дробнае хуліганства, 116 — за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Выяўлены факты знаходжання ў стане алкагольнага ап’янення на працоўным месцы вартаўнікоў СГФ «Дзягілі» і ААТ «Слабадская Зара», а таксама жывёлавода з апошняга таварыства.

Увогуле за перыяд з 29 ліпеня па 4 жніўня аддзелам унутраных спраў райвыканкама забяспечана рэагаванне на 86 паведамленняў.
Паводле інфармацыі РАУС.



13 жнiўня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны, Правапарадак

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  на Блакітных азёрах        від на Мядзел Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела