Імпарт не ў тэрмін

Кантроль за ажыццяўленнем знешнеэканамічнай дзейнасці з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці Камітэта дзяржкантролю.


У яго рамках ва ўзаемадзеянні з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь штогод аналізуецца своечасовасць завяршэння суб’ектамі гаспадарання знешнегандлёвых аперацый, у тым ліку паўната паступлення валютнай выручкі. Вынікі сведчаць, што большай часткі парушэнняў можна было пазбегнуць у выпадку своечасовага звароту ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь па дазвол аб прадаўжэнні тэрміну незавершаных знешнегандлёвых аперацый. Аднак па прычыне няведання заканадаўства ці адсутнасці належнага кантролю з боку адказных асоб арганізацый за тэрмінамі ажыццяўлення знешнеэканамічнай дзейнасці па такія дазволы асобныя суб’екты гаспадарання ці не звярталіся, ці звярталіся пазней за вызначаны тэрмін. Такім чынам, арганізацыямі не зроблены ўсе захады па выкананні патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.03.2008 № 178 “Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый”.
Асаблівай увагі заслугоўвае пытанне перавышэння ўстаноўленага тэрміну завяршэння знешнегандлёвых аперацый па прычыне няпоўнага разліку нерэзідэнтаў з беларускімі будаўнічымі арганізацыямі (на суму ўтрыманняў грашовых сродкаў, створаных з беларускіх субпадрадных арганізацый у рамках выканання знешнегандлёвых дагавораў падраду на аб’екты жыллёвага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь для ўхілення дэфектаў у гарантыйны перыяд дзеяння абавязацельстваў). Па ўмовах заключаных дагавораў утрыманыя грашовыя сродкі падлягалі вяртанню. Аднак здаралася, што тэрміны іх вяртання выходзілі за межы устаноўленых вышэйназваным Указам тэрмінаў. Акрамя таго, у шэрагу выпадкаў суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці пры экспарце тавараў прымаліся так званыя рашэнні “аб дараванні доўгу”, што супярэчыць патрабаванням заканадаўства.
Хочацца нагадаць кіраўнікам арганізацый, што такі спосаб спынення абавязацельстваў нерэзідэнта па знешнегандлёвых дагаворах нормамі заканадаўства, што рэгулюе парадак ажыццяўлення знешнегандлёвай дзейнасці, не прадугледжаны. Іншыя спосабы завяршэння знешнегандлёвых аперацый па экспарце вызначаны пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6.07.2009 № 898/10 “Аб даце неграшовага спынення абавязацельстваў па знешнегандлёвых аперацыях пры экспарце” і ад 30.04.2009 № 548/8 “Аб некаторых пытаннях спынення абавязацельстваў па знешнегандлёвых аперацыях пры экспарце і знешнегандлёвых дагаворах пры выкупе прадмета лізінгу”.
За парушэнне заканадаўства аб знешнеэканамічнай дзейнасці (несвоечасовая пастаўка імпартных тавараў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь ці невяртанне валютнай выручкі) у першым паўгоддзі 2019 года Камітэтам дзяржкантролю вобласці да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнуты 32 службовыя асобы на агульную суму 1,14 тыс. руб., а суб’екты гаспадарання аштрафаваны на 676,5 тыс. руб.
Упраўленне кантролю галін гаспадаркі Камітэта дзяржкантролю вобласці.



12 жнiўня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Афіцыйна, Эканоміка

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        1-12     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела