Ёсць першы “тысячнік”!

ДЛЯ камбайнера ААТ “Сваткі” Пятра Скурко сёлетняе жніво, як і мінулыя гады, паспяховае. Ён першым у раёне намалаціў тысячу тон збожжа. Адбылося гэта сёння. Ушанаваць дбайнага хлебароба на поле каля вёскі Андрэйкі прыехала прадстаўнічая дэлегацыя начале са старшынёй райвыканкама Анатоліем Вайнілкам. Анатолій Мар’янавіч шчыра павіншаваў камбайнера з працоўным дасягненнем, уручыў яму падзячнае пісьмо і грашовую прэмію. Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Сівіцкая таксама далучылася да слоў віншавання і ўзнагародзіла рупліўца хлебнай нівы падзячным пісьмом і каштоўным падарункам. Цёплыя словы віншаванняў і добрыя пажаданні камбайнеру-тысячніку выказалі старшыня Мядзельскага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская, дырэктар ААТ “Сваткі” Мікалай Варабей. А падтрымалі святочны настрой прысутных добрым словам і вясёлай песняй самадзейныя артысты Сваткаўскага сельскага Дома культуры.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

Фота Аляксандра Высоцкага.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 



09 жнiўня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Лебедзі на Нарачы Сядзіба Максіма Танка  лебедзі на Мястры на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела