Пра «Водны забег» — на ўвесь свет

Не толькі беларускія газеты і сайты напісалі пра «Водны забег», які прайшоў у Мядзеле 27 ліпеня. Дзякуючы аднаму з найпапулярнейшых расійскіх спартыўных сайтаў sports.ru, сярэднямесячная аўдыторыя якога перавышае 7 мільёнаў карыстальнікаў, даведацца пра рэспубліканскія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы змаглі наведвальнікі з многіх краін свету. У штодзённы дайджэст падзей са свету біятлону і лыжных гонак трапілі фотаздымкі з «Воднага забегу» з Інстаграма Дар’і Блашко з такім подпісам: «Захапляльная гонка па вадзе ў Мядзеле, дзякуй за свята і гасціннасць!»
Дар’я Блашко — ураджэнка Наваполацка, зараз выступае за зборную Украіны па біятлоне. На «Водным забегу» стала абсалютнай пераможцай сярод жанчын на дыстанцыі 1 кіламетр.

В. Аляксандраў.



08 жнiўня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Слабадзе на Блакітных азёрах        0-170 _06-040

Пабрацімы Мядзела