Тэлефон міліцыі

З 22 па 28 ліпеня аддзелам унутраных спраў райвыканкама забяспечана рэагаванне на 94 паведамленні. Па выніках…

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да неўстаноўленай асобы, якая пранікла ў гаспадарчую пабудову ў вёсцы Памараўшчына. У выніку адтуль знік электраінструмент на суму 3245 рублёў 50 капеек.

Складзена 7 адміністрацыйных пратаколаў за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы; 2 — за дробны крадзеж; 5 — за дробнае хуліганства, 98 — за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Затрыманы два жыхары Мядзела, якія ў стане алкагольнага ап’янення кіравалі аўтамашынамі. Адзін — на вуліцы Вяршылы, другі — на Прамысловай. А жыхар курортнага пасёлка Нарач, вадзіцель ААТ «Занарачанскі», у нецвярозым стане кіраваў аўтамашынай «ГАЗ» на аўтадарозе Занарач—Свір.

Выяўлены факты знаходжання ў стане алкагольнага ап’янення на працоўным месцы работнікаў аграпрамысловага комплексу. А менавіта: механіка мехдвара («Свір-агра»), аператара сушыльнай ўстаноўкі («Пруднікі-Агра»), вартаўніка фермы «Міціненты» («Занарачанскі»).

У ААТ «Мядзелаграсэрвіс» зафіксавана здарэнне іншага плану. Тут выяўлены факт крадзяжу 10-ці літраў малака з фермы «Лук’янавічы».

Паводле інфармацыі РАУС.



03 жнiўня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Правапарадак

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-178 возера Глубелька 06-043 возера Мястра

Пабрацімы Мядзела