Жніво: у суправаджэнні дзяржаўтаінспектараў

ЗАРАЗ усе намаганні працаўнікоў вёскі накіраваны на тое, каб своечасова і якасна ўбраць вырашчаны ўраджай. Але жніво — гэта клопат не толькі вяскоўцаў. Яно знаходзіцца пад асаблівым кантролем міліцыі, пажарных-выратавальнікаў і супрацоўнікаў дзяржаўнай аўтаінспекцыі.

Машына ДАІ суправаджае калону камбайнаў

Звыклая карціна: на ўскрайку хлебнага палетка, дзе працуе тэхніка, дзяжурыць пажарная машына, калону камбайнаў суправаджае аўтамабіль Дзяржаўтаінспекцыі. Каб прадухіліць крадзеж збожжа, паліва і іншых матэрыяльных каштоўнасцей, праваахоўнікі рэгулярна наведваюцца на мехдвары, збожжатакі і іншыя аб’екты сельгасвытворчасці.

— У рамках кантролю за ходам уборачнай кампаніі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі пабывалі ў гаспадарках раёна і праверылі тэхніку пры выпуску на лінію, у тым ліку аўтамабілі, трактары, камбайны, — гаворыць старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ райаддзела ўнутраных спраў маёр міліцыі Андрэй Бародзіч. — Спецыяльная ўвага надаецца бяспецы дарожнага руху пры правядзенні ўборачнай кампаніі. Мы забяспечваем бесперашкодны праезд камбайнаў і іншай тэхнікі да месца жніва. Сочым, каб не было страт збожжа пры перавозцы.

Старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС маёр міліцыі Андрэй Бародзіч правярае дакументы ў камбайнераў ААТ «Мядзелаграсэрвіс» Аляксея Варановіча і Мікалая Мычко

З мэтай практычнай дапамогі маршруты патрулявання нарадаў дарожна-патрульнай службы ДАІ набліжаны да месцаў уборкі і захоўвання ўраджаю, гаруча-змазачных матэрыялаў і сельскагаспадарчай тэхнікі.
Андрэй Генадзьевіч расказаў, што іншы раз да работы дапускаецца няспраўная тэхніка. Некаторыя транспартныя сродкі не адпавядаюць патрабаванням Правілаў дарожнага руху. Зафіксаваны выпадкі знаходжання работнікаў на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення.
— Уборка, транспарціроўка і захаванне вырашчанага ўраджаю — гэта клопат і Дзяржаўтаінспекцыі, — дадаў Андрэй Бародзіч.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
Фота аўтара.



02 жнiўня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Правапарадак, Сельская гаспадарка

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел  возера Мястра  0-178     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела