“Збяром дзяцей у школу!”

Пад такой назвай Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць рэспубліканскую дабрачынную акцыю. Яе мэта — аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы да школы дзяцей з сацыяльна ўразлівых катэгорый сем’яў, у тым ліку са шматдзетных, няпоўных, малазабяспечаных, а таксама якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі альбо з’яўляюцца бежанцамі, вымушанымі перасяленцамі.


Акцыя пачынаецца 1 жніўня і будзе доўжыцца да 15 верасня. Трэці месяц лета — найбольш актыўны перыяд падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Найчасцей падчас яго ідуць бацькі з дзецьмі ў магазіны, на рынак, каб набыць усё неабходнае для школы. З уласнага вопыту ведаю, наколькі працаёмкі і фінансава затратны гэты працэс. І далёка не ўсім ён па кішэні. Вось і праводзяцца дабрачынныя акцыі для садзейнічання сем’ям, якія маюць патрэбу ў дапамозе.
Далучыцца да важнай справы могуць усе ахвотныя. Зрабіць гэта не складана. Неабходна прынесці ў раённую арганізацыю Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа адзенне, абутак, пісьмовыя і спартыўныя прылады, вучэбныя дапаможнікі ці грашовыя сродкі — хто што зможа. Мы размяшчаемся цяпер па адрасе: г. Мядзел, вул. 1 Мая, д. 8. Працуем штодзённа (акрамя выхадных) з 9 да 13 гадзін.
Ёсць магчымасць аказаць і адрасную дапамогу. Патрэбна толькі выбраць са спіса канкрэтную
сям’ю і даставіць для школьнікаў, якія там выхоўваюцца, неабходныя ім рэчы.
Па больш падрабязную інфармацыю звяртайцеся па нумары 25-9-26.

В. СТРЭЖ.
Cтаршыня раённай арганізацыі
Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.



30 лiпеня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Адукацыя

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 від на Мядзел wjx6x-f4hhi _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела