Звароты грамадзян — на пастаянным кантролі

За I паўгоддзе бягучага года ў Камітэт дзяржкантролю вобласці паступіла 527 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, што складае 97% да аналагічнага перыяду 2018 года. У тым ліку 369 — у пісьмовай форме і 158 — у вуснай. Большасць зваротаў датычыць камунальна-бытавых праблем, капітальнага рамонту жылля, добраўпарадкавання тэрыторый і рамонту дарог.

Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з мясцовымі органамі ўлады і арганізацыямі многія злабадзённыя пытанні ўдалося вырашыць. У выніку разгляду калектыўнага пісьма ад жыхароў в. Жукаў Луг Мінскага раёна прынята рашэнне аб пераводзе водазабеспячэння шэрагу жылых дамоў да гарадскіх сетак УП “Мінскводаканал”. Так была знята праблема з вадой. Праводзілася таксама выбарачная праверка ААТ “Урэцкае” Любанскага раёна. Падставай для гэтага сталі ананімныя звароты, якія на працягу 2018-2019 гадоў паступалі ў Камітэт дзяржкантролю. Былі выяўлены шматлікія парушэнні бюджэтнага заканадаўства пры выдзяленні і выкарыстанні грашовых сродкаў, а па фактах закупкі даільнага абсталявання нават узбуджана крымінальная справа. Станоўча вырашылася і пытанне ад жыхара г. Барысава наконт кампенсацыі за жылы дом, які зносіцца. Прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці кіраўнік і інспектар аддзела кадраў адной з гаспадарак Пухавіцкага раёна за неправамерныя дзеянні, а заяўніку зроблены пераразлік заработнай платы. Па выніках разгляду зваротаў грамадзян таксама паступова паляпшаецца транспартнае абслугоўванне жыхароў Заслаўя.
Разам з тым, у апошні час больш стала скаргаў на парушэнне заканадаўства пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Часта не вытрымліваюцца ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны іх разгляду. Мелі месца выпадкі, калі работнікі дзяржорганаў, адказныя за выкананне адпаведных функцый, патрабавалі ад грамадзян дакументы альбо звесткі, не прадугледжаныя заканадаўствам. У выніку давялося прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці вінаватых у гэтым службовых асоб.
У I паўгоддзі 2019 года кіраўніцтвам Камітэта і старшынямі міжраённых камітэтаў дзяржкантролю праведзена 12 асабістых выязных прыёмаў грамадзян і “прамых тэлефонных ліній”, на якія звярнулася 29 чалавек. Усе звароты ўзяты на кантроль. Адразу ж былі дадзены даручэнні па іх аператыўным вырашэнні мясцовым выканаўчым органам улады. Усяго за названы перыяд па выніках разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 12 службовых і 4 юрыдычныя асобы, а да дысцыплінарнай — 10. Акрамя таго, па матэрыялах, якія паступілі за гэты час на “гарачую лінію”, органамі фінансавых расследаванняў узбуджана 5 крымінальных спраў.
Упраўленне экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.



25 лiпеня 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Афіцыйна

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел Царква ў Слабадзе Рэчка Нарачанка        Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела